Франц Аляксеевіч Рубо
Франц Аляксеевіч Рубо (17 чэрвеня 1856 — 13 сакавіка 1928) — расійскі мастак-панараміст, аўтар палотнаў «Абарона Севастопаля», «Барадзінская бітва», «Штурм аула Ахульга».
Франц Аляксеевіч Рубо | |
---|---|
руск.: Франц Алексеевич Рубо фр.: François Iwan Roubaud | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 (17) чэрвеня 1856[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1928[3][4] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, акварэліст |
Месца працы | |
Жанр | мастак-баталіст |
Вучоба | Адэская малявальная школа, Мюнхенская акадэмія мастацтваў |
Вядомыя працы | «Барадзінская бітва», «Абарона Севастопаля», «Штурм аула Ахульга» |
Уплыў на | Anna Kriuher-Prakhova[d], Пётр Котаў[d], Q110271562?, Q119052795?, Міхаіл Іванавіч Авілаў і Q124446114? |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Адэсе ў сям'і французскага камерсанта, які ўгрунтаваўся ў Расіі. Вучыўся ў Адэскай малявальнай школе (1865—1877), а ў 1878—1883 — у мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. Спецыялізаваўся ў батальным жывапісе, адначасова (як і шматлікія баталісты таго часу) звярнуўшыся да мастацтва шырокаахопных панарам, якія даюць, дзякуючы спалучэнню карціны з трохмерным макетам, ілюзію гістарычнай падзеі, якая праходзіць на вачах у гледача.
Пасля вяртання ў Расію атрымаў ад тыфліскага музея «Храм Славы» замову на серыю карцін з гісторыі каўказскіх войнаў. Апроч гэтых карцін (напісаных у 1885—1895) маштабным вынікам яго каўказскіх эцюдаў з'явілася панарама Штурм аўла Ахульга (1890), упершыню паказаная на мастацка-прамысловай выставе ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896 — захаваліся толькі асобныя яе фрагменты, размешчаныя цяпер у краязнаўчым музеі Махачкалы). У 1902—1904 пад яго пачаткам у прадмесце Мюнхена групай нямецкіх мастакоў была створаная панарама Абарона Севастопаля, адкрытая ў 1905 у Севастопалі ў збудаваным для яе будынку. Іншы вядомай яго панарамай стала Барадзінская бітва. Праца над ёй ішла ў тых жа ўмовах, пры ўдзеле І. Г. Мясаедава і кансультанта Б. М. Калюбакіна (была адкрыта ў 1912 у адмысловым павільёне на Чыстых прудах у Маскве; пасля працяглай рэстаўрацыі яе ўзнавілі ў 1962 у новым будынку на Кутузаўскім праспекце). Сярод характэрных батальных палотнаў Рубо — Атака Навачаркаскага палка ў баю на рацэ Шаху (1907) і Барадзінскі бой (1913; абедзве — у Артылерыйскім гістарычным музеі, Пецярбург).
З 1903 — прафесар-кіраўнік батальнай майстэрні пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (сярод яго вучняў быў М. Б. Грэкаў). У 1912 канчаткова з'ехаў ў Германію. Не маючы ў апошнія гады значных замоў, жыл амаль у поўным забыцці.
Зноскі
- ↑ http://www.hrono.ru/biograf/bio_r/rubo.html
- ↑ Рубо Франц Алексеевич // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 10 кастрычніка 2019.
- ↑ Franz Alekseevich Roubaud
- ↑ а б Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 2 чэрвеня 2024.
Спасылкі
правіць- Панарама «Барадзінская бітва» Архівавана 27 верасня 2007.
- Галерэя Ф. А. Рубо в музее-панораме «Барадзінская бітва» Архівавана 27 верасня 2007.