Франц Антон Маўльберч
Франц Антон Маўльберч (Маўльперч) (ням.: Franz Anton Maulbertsch, таксама Maulpertsch, хрышчаны 7 чэрвеня 1724, Лангенарген на Бодэнскім возеры — 8 жніўня 1796, Вена) — аўстрыйскі мастак позняга барока, які адрозніваўся вельмі своеасаблівым стылем.
Франц Антон Маўльберч | |
---|---|
ням.: Franz Anton Maulbertsch | |
![]() М. Ё. Шміт. Партрэт мастака Франца Антона Маўльберча. каля 1764 | |
Імя пры нараджэнні | Franz Anton Maulbertsch |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1724[1][2][…] ці 8 чэрвеня 1724[4] |
Месца нараджэння | Лангенарген |
Дата смерці | 8 жніўня 1796[1][2][4] (72 гады) ці 7 жніўня 1796[3] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, гравёр па медзі, графік, настаўнік |
Вучоба | венская Акадэмія мастацтваў |
Мастацкі кірунак | барока |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Бацька Маўльберча Антон Маўльберч таксама быў мастаком. З 1739 па 1741 гг. Франц Антон вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў у Якаба ван Шупена. У 1750 г. Маўльберч заваяваў першы прыз у конкурсе сярод мастакоў Акадэміі. Яго натхнялі італьянскія майстры, а таксама Рэмбрант, з чыімі меднымі гравюрамі ён быў добра знаёмы. У 1757 г. ён быў рэкамендаваны на атрыманне звання прафесара Акадэміі, але яго кандыдатура была адхілена з прычыны яго «занадта смелага духу». Толькі ў 1770 г. Маўльберч будзе прызначаны прафесар Акадэміі.
ТворчасцьПравіць
Зазнаў уплывы венецыянскага жывапісу і Рэмбранта. Працаваў у Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі, Славакіі, Чэхіі. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, падкрэсленым дынамізмам кампазіцыі, насычанасцю каларыту і святлоценявой мадэліроўкі; работы позняга перыяду маюць рысы класіцызму. Майстар манументальнага жывапісу: фрэскі ў касцёле піяраў(англ.) бел. (1752—1753) і універсітэце (1756—1759) у Вене, цэрквах у Інсбруку (1775—1776, Аўстрыя) і ў Шумегу (1757—58), саборы(ням.) бел. ў Папе (1780—1781) і епіскапскай рэзідэнцыі(эсп.) бел. ў Сомбатхеі (1783, Венгрыя), капэле палаца прымаса(англ.) бел. ў Браціславе (1781) і інш. Аўтар алтарных карцін «Св. Павел» (1759), «Узняцце крыжа» (1760), «Св. Тройца» (каля 1785—1786) і інш.; гравюр («Прычашчэнне апосталаў», 1765, і інш.).
Роспіс епіскапскай рэзідэнцыі ў Сомбатхеі
ПамяцьПравіць
Намаляваны на аўстрыйскай паштовай марцы 1974 года.
БібліяграфіяПравіць
- Eduard Hindelang (Hrsg.): Franz Anton Maulbertsch und sein schwäbischer Umkreis. Museum Langenargen, Langenargen / Thorbecke, Sigmaringen 1996, ISBN 3-7995-3165-3
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118579185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ а б Franz Anton Maulbertsch // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118579185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Maulbertsch, Anton Franz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 17. — S. 136.
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франц Антон Маўльберч
- Маўльберч у Вялікай савецкай энцыклапедыі(недаступная спасылка)
- Европейское искусство: Живопись. Скульптура. Графика: Энциклопедия: В 3 т. — М.: Белый город, 2006.(недаступная спасылка)