Франц Боас
Франц Боас (ням.: Franz Boas; 9 ліпеня 1858 — 21 снежня 1942) — нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст.
Франц Боас | |
---|---|
Franz Boas | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1858[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1942[5][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ernst Philip Boas[d] і Franziska Boas[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, мовазнавец, выкладчык універсітэта, географ, філосаф, куратар, мастацтвазнавец |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Gustav Karsten[d][7] |
Вядомыя вучні | Рут Бенедыкт, Alexander Goldenweiser[d], Joseph Greenberg[d], Альфрэд Льюіс Кробер, Эдвард Сэйпір, Melville J. Herskovits[d], Frederica de Laguna[d] і Robert Lowie[d] |
Вядомы як | «бацька амерыканскай антрапалогіі» |
Член у |
|
Сайт | franz-boas.com (ням.) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Нарадзіўся ў Вестфаліі (Германія). Вучыўся ва ўніверсітэтах Гайдэльберга, Бона і Кіля. Па першапачатковай адукацыі быў фізікам і матэматыкам. Атрымаў вучоныя ступені доктара філасофіі і доктара медыцыны. У 1880-я г. эміграваў у ЗША. З 1899 — прафесар антрапалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі, рэдактар часопіса «Амерыканскі фальклор», прзідэнт Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Працяглы час у палявых умовах вывучаў культуры і мовы індзейцаў паўночна-заходняга ўзбярэжжа ЗША. Апублікаваў сотні артыкулаў і кніг па антрапалогіі, лінгвістыцы, археалогіі і этналогіі. Стварыў школу гістарычнай этналогіі. Лічыў, што нельга захапляцца агульнымі законамі і схемамі развіцця культуры (эвалюцыянізм, дыфузіянізм, функцыяналізм), паколькі кожны народ мае свае непаўторныя гісторыю і культуру. Рысы падабенства (напр., агульнасць мовы) могуць быць вытлумачаны як агульным паходжаннем, так і ўзаемнымі ўплывамі. Паводле Ф. Боаса, навуковае даследаванне культуры магчыма толькі на базе сістэмы каштоўнасцей таго народа, якому яны належаць. Выступаў за комплекснае даследаванне культурнай дзейнасці чалавека з прыцягненнем матэрыялаў і фактаў з фізічнай антрапалогіі, лінгвістыкі, археалогіі, біялогіі і інш. Адным з першых Ф. Боас пачаў выкарыстоўваць статыстычныя метады апрацоўкі антрапалагічных дадзеных.
Аўтар класічных культурантрапалагічных прац «Розум першабытнага чалавека» (1911). «Кіраўніцтва па мовах амерыканскіх індзейцаў» (191122), «Раса, мова і культура» (1940), іншых манаграфій, шматлікіх артыкулаў.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Franz Boas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Franz Boas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
ЛітаратураПравіць
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Stocking, George W., Jr. ( (англ.)) A Franz Boas Reader: The Shaping of American Anthropology, 1883—1911 (1974) — ISBN 0-226-06243-0