Франц Конрад фон Гётцэндорф

Франц Ко́нрад фон Гё́тцэндорф, таксама Хётцэндорф (ням.: Franz Conrad von Hötzendorf; 11 лістапада 185225 жніўня 1925) — аўстра-венгерскі генерал-фельдмаршал (25.11.1916) і начальнік генеральнага штаба аўстра-венгерскіх войскаў напярэдадні і падчас Першай сусветнай вайны), ваенны тэарэтык.

Франц Конрад фон Гётцэндорф
Franz Conrad von Hötzendorf
Сцяг Начальнік генеральнага штаба Аўстра-Венгрыі
1912 — 1 сакавіка 1917
Манарх Франц Іосіф I
Карл I Габсбург
Папярэднік Блазіюс фон Шемуа  (ням.)
Пераемнік Артур Арц фон Штраўсенбург
Сцяг Начальнік генеральнага штаба Аўстра-Венгрыі
1906 — 1911
Манарх Франц Іосіф I
Папярэднік Фрыдрых фон Бек-Жыкоўскі  (англ.)
Пераемнік Блазіюс фон Шемуа  (ням.)
Нараджэнне 11 лістапада 1852(1852-11-11)[1][2][…]
Смерць 25 жніўня 1925(1925-08-25)[4][1][…] (72 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 18711918
Прыналежнасць Аўстра-Венгрыя
Род войскаў Аўстра-Венгерская армія
Званне генерал-фельдмаршал (1916)
Бітвы Першая сусветная вайна
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Марыі Тэрэзіі
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Пенцынге, прыгарадзе Вены, у сям’і адстаўнога гусарскага палкоўніка і вядомай венскай актрысы, дачкі вядомага мастака Кюблера. Гётцэндорф належаў да паўднёва-мараўскага арыстакратычнага рода, яго прадзед быў у 1816 годзе ўзведзены ў нашчадкавае дваранства з дабаўленнем да свайго прозвішча — Конрад — дзявочага прозвішча сваёй жонкі, якая паходзіла з палацінацкай сям’і фон Гётцэндорф.

У 1871 годзе скончыў элітную Тэрэзіянскую ваенную акадэмію. Пачаў сваю афіцэрскую службу ў 11-м егерскім батальёне.

У перыяд з 1874 па 1876 год Конрад праходзіць курс Ваеннай акадэміі генеральнага штаба (ням.: k.u.k. Kriegsschule) і ў 1878 годзе ў чыне обер-лейтэнанта ўдзельнічае ў паходзе падчас акупацыі Босніі і Герцагавіны. Працягваючы служыць на паўднёвай мяжы, Конрад у 1882 годзе камандзіруецца ў сакрэтную паездку па Сербіі, у якой блізка знаёміцца з жыццём гэтай краіны.

У 1882 годзе Конрад ротным камандзірам прымае ўдзел у падаўленні інсургенцкага руху ў паўдневай Далмацыі.

З 1883 па 1887 год Конрад знаходзіцца на пасадзе начальніка штаба 11-й пяхотнай дывізіі ў Львове (ням.: Lemberg), а з 1888 года ў сценах Ваеннай акадэміі ў якасці лектара тактыкі, на гэтай пасадзе ён знаходзіцца да 1892 года.

У 1886 годзе Гётцэндорф ажаніўся з Вільмай Ле Б’ю (ням.: Verlobte Vilma Le Beau) (18601905), ад якой у іх нарадзіліся чацвёра сыноў. Пасля смерці жонкі ў 1905 годзе Гётцэндорф ажэніцца паўторна 19 кастрычніка 1915 года на ўжо разведзенай у той момант Віргініі фон Райнінгхаўс (ням.: Virginia von Reininghaus), якая стала маці яшчэ шасцярых яго дзяцей. Другая жаніцьба выклікала скандал у грамадстве, так як жонка адмовілася перайсці з кальвінізму ў каталіцтва, а таксама пасварыла яго з дзецьмі ад першага шлюбу, так як шлюб адбыўся супраць іх волі.

У 1892 годзе Конрад вяртаецца ў строй для цэнзавага камандавання батальёнам (у 93-м пяхотным палку) і затым прызначаецца камандзірам пяхотнага палка. Восенню 1903 года Конрад ужо на пасадзе начальніка 8 пяхотнай дывізіі (у Інсбруку — у Ціролі), паступова прасоўваючыся на пасаду камандзіра корпуса.

У 1906 годзе пры падтрымцы наследніка прастола эрцгерцага Франца Фердынанда прызначаны начальнікам Генеральнага штаба. На гэтай пасадзе адрозніваўся энергічнай дзейнасцю па рэарганізацыі і пераўзбраенню арміі, узмацнення артылерыі. Як кіраўнік т. зв. «ваеннай партыі», выступаў за правядзенне Аўстра-Венгрыяй агрэсіўнай знешняй палітыкі: прэвентыўнай вайны з Сербіяй і Чарнагорыяй, устанаўленню гегемоніі ў Албаніі. Не давяраючы саюзу з Італіяй, заклікаў да ўмацавання аўстра-італьянскай мяжы. У сувязі з гэтым Конрад фон Гётцэндорф знаходзіўся ў канфлікце з парламентамі абедзвюх частак імперыі, а таксама міністрам замежных спраў Алаізам фон Эрэнталем і ў 19111912 гадах быў адхілены ад пасады начальніка Генеральнага штаба. 26 снежня 1912 года быў зноў прызначаны начальнікам Генштаба аўстра-венгерскай арміі.

 
На нарадзе

Конрад фон Гётцэндорф з неверагоднай энергічнасцю пасля Сараеўскага забойства павёў справу да аб’яўлення вайны Сербіі. Ён моцна пераацэньваў сілу аўстра-венгерскай арміі, думаючы, што яна зможа на роўных супрацьстаяць рускай арміі, і лічыў, што больш слабую імперыю Габсбургаў заўсёды і ва ўсім падтрымае Германія. Нарэшце ён лічыў, што калі старажытнай імперыі Габсбургаў наканавана загінуць, то трэба загінуць з гонарам, не страціўшы вайсковы гонар Аўстрыі. З абвяшчэннем мабілізацыі ён стаў начальнікам палявога Генштаба пры галоўнакомандуючым эрцгерцаге Фрыдрыху, фактычна кіруючы ўсімі дзеяннямі аўстрыйскай арміі, у першую чаргу на карпацкім (рускім) фронце.

Пад яго кіраўніцтвам армія двуадзінай манархіі адразу перайшла ў наступленне ў самым слабым месцы рускага фронту — у раёне Люблін-Холм. Надыходзячая 1-я армія генерала Віктара Данкля пад Краснікам 7—12 жніўня нанесла паражэнне 4-й рускай арміі генерала барона А. Е. Зальца. Але рускія перагрупавалі свае войскі, падвезлі рэзервы і нападзенне аўстрыйцаў было адбітае. У той жа час 3-я і 8-я рускія арміі генералаў М. У. Рузскага і А. А. Брусілава ў ходзе Галіцыйскай бітвы нанеслі цяжкае паражэнне войскам Аўстра-Венгрыі, 21 жніўня рускія войскі ўвайшлі ў сталіцу ГаліцыіЛемберг, усяго аўстра-венгерскія войскі страцілі 400 тысяч чалавек, з якіх палоннымі — 100 тысяч. Страты рускіх армій былі ўдвая менш. Адказнасць за разгром у Галіцыі нясе Конрад фон Гётцэндорф. Германскі саюзнік, захоплены цалкам маршам на Парыж, амаль нічым не падтрымаў Аўстра-Венгрыю, і Гётцэндорф па праве назваў гэта здрадай. Яму належыць і збаўчая для гінучай Аўстра-Венгрыі ідэя Горліцкай аперацыі, у якой, выкарыстоўваючы перакінутыя з Заходняга фронту адборныя нямецкія дывізіі, і ў асаблівасці цяжкую і звышцяжкую артылерыю, быў дасягнуты рэванш за разгром у Галіцыі. Новым зруйнавальным ударам з усходу для саслабленай Аўстра-Венгрыі стала рускае наступленне летам 1916 года (Брусілаўскі прарыў), зноў ад поўнага знішчэння аўстрыйцаў выратавалі перакінутыя з Заходняга фронту нямецкія войскі.

Пасля ўступлення на трон новага імператара Карла Конрад быў з паніжэннем прызначаны камандуючым групай армій, якая стаяла на італьянскім фронце ў Ціролі. 15 ліпеня 1918 года ён быў адхілены ад гэтай пасады і прызначаны на дэкаратыўную пасаду ў лейб-гвардыі.

Пасля заканчэння вайны быў старшынёй саюза выпускнікоў Тэрэзіянскай акадэміі, займаўся вывучэннем філасофіі і рэлігіі.

Памёр на курорце Бад-Мергентхайм, зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія ад хваробы жаўцяка. Быў з воінскімі ўшанаваннямі пахаваны ў Вене.

Сачыненні

правіць
  • Да вывучэння тактыкі. ням.: "Zum Studium der Taktik", Wien 1891;
  • Зборнік «Тактычных задач», ням.: "Taktik Aufgaben", Heft 1-3 Wien 1892-1896;
  • Увядзенне ў вывучэнне тактычнага статута. ням.: "Vorgang beim Studium unserer taktischen Reglements", Wien 1895;
  • Баявая падрыхтоўка пяхоты, ням.: "Die Gefechtsausbildung der Infanterie", Wien 1900;
  • Пяхотныя пытанні і вопыт Бурскай вайны, ням.: "Infanteristische Fragen und die Erscheinungen des Boerenkrieges", Wien 1903.

Зноскі

  1. а б Franz Xaver Joseph Conrad von Hötzendorf // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Conrad von Hötzendorf // Salzburgwiki
  3. Конрад фон Хётцендорф Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Конрад фон Хётцендорф Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118676768 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. https://www.friedhoefewien.at/grabsuche?submitHidden=true&name=Conrad+Franz+Hötzendorf&friedhof=018
  7. Studenti pražských univerzit 1882–1945

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць