Франц Эйбль
Франц Эйбль (Эйбл) (ням.: Franz Eybl; 1 красавіка 1806, Марыяхільф, Вена — 29 красавіка 1880, Бельведэр (Вена)) — аўстрыйскі жывапісец, мастак гістарычнага жанру, партрэтыст, літограф, акадэмік.
Франц Эйбль | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, літограф |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1806[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1880[1][2][…] (74 гады) ці 1880[5] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1816 годзе ва ўзросце дзесяці гадоў паступіў на вучобу ў Венскую акадэмію прыгожых мастацтваў. У ліку яго настаўнікаў былі Ёзэф Клібер, Ёган Лампі Старэйшы і Іаган Петэр Крафт.
У 1825 і 1828 гадах яго працы былі адзначаны прэміямі Акадэміі. У 1843 годзе стаў членам Венскай акадэміі прыгожых мастацтваў. З 1853 года - куратар Імператарскай карціннай галерэі ў Бельведэры, з 1867 года таксама выкладчык у мясцовай рэстаўрацыйнай майстэрні.
Памёр у сваёй афіцыйнай кватэры ў палацы Бельведэр. Пахаваны ў ганаровай магіле на Цэнтральных могілках Вены.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Franz Eybl // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00060575
- ↑ а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ Franz Eybl // Wien Geschichte Wiki — Wien: 2014. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.