Франчэска Граначы
Франчэска Граначы (італ.: Francesco Granacci; 23 ліпеня 1469, Фларэнцыя, Італія — 30 лістапада 1543, там жа) — італьянскі мастак.
Франчэска Граначы | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Francesco Granacci |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1469 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1543 (74 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | Жывапіс |
Вучоба | Даменіка Гірландая |
Вядомыя працы |
«Тройца» «Мадонна са св. Тамашам» «Узнясенне дзевы Марыі» «Дабравешчанне» |
Уплыў |
Філіпіна Ліпі Фра Барталамеа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франчэска Граначы вучыўся ў майстэрні Даменіка Гірландая і дапамагаў яму ў напісанні яго карцін, выкарыстоўваючы замест тэмперы алейныя фарбы. Па замове Ларэнца Медычы Граначы ўдзельнічаў у роспісе фларэнційскага Сан-Марка. Пазней ён працаваў з Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла і Рафаэлем.
У 1508 годзе Граначы пераехаў у Рым, дзе разам з іншымі мастакамі дапамагаў Мікеланджэла ў роспісе Сіксцінскай капэлы.
На стыль Граначы аказалі ўплыў Філіпіна Ліпі і Фра Барталамеа.
Граначы згадваецца ў «Жыццяпісе мастакоў» Джорджа Вазары. Таксама згадваецца ў рамане пра Мікеланджэла Ірвінга Стоўна «Мукі і радасці».
Зноскі
- ↑ а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 20 мая 2021.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура
правіць- Christian von Holst: Francesco Granacci. Bruckmann, München 1974, ISBN 3765415499 (Italienische Studien. Folge 3, Band VIII)
- Sydney Joseph Freedberg (1978). Pintura en Italia, 1500—1600. Editorial Cátedra, Madrid. ISBN 84-376-0153-3
- Giorgio Vasari. Las Vidas de los más excelentes arquitectos, pintores y escultores italianos desde Cimabue a nuestros tiempos, Editorial Cátedra (2002), ISBN 84-376-1974-2
- The Grove Dictionary of Art, MacMillan Publishers (2000).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франчэска Граначы