Франчэска Трэвізані

Італьянскі мастак эпохі ракако і барока

Франчэска Трэвізані (італ.: Francesco Trevisani; 9 красавіка 165630 ліпеня 1746) — італьянскі мастак ранняга ракако ці позняга барока.

Франчэска Трэвізані
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 красавіка 1656(1656-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1746(1746-07-30)[1][3][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, партрэтыст, настаўнік
Уплыў Antonio Zanchi[d]
Уплыў на Francesco Civalli[d] і Ludovico Mazzanti[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партрэт кардынала П’етра Атабоні пэндзля Франчэска Трэвізані

Франчэска Трэвізані нарадзіўся ў Кападыстрыі, Істрыя (сучасны Копер цяпер у Славеніі, на той час частка Венецыянскай рэспублікі). Бацька — Антоній Тревізані, які быў архітэктарам, навучыў сына першым крокам дызайну. Затым Франчэска вучыўся ў Венецыі пад кіраўніцтвам Антонія Дзанкі. Пасля Трэвізані пераехаў у Рым. Яго брат, Анджэла Трэвізані быў вядомым мастаком у Венецыі.

У Рыме Франчэска быў падтрыманы кардыналам П'етра Атабоні. Ён знаходзіўся пад моцным уплывам Карла Марата, з яго шэдэўрам фрэскай у Сан-Сільвестр Капітэ (1695—1696). Трэвізані працаваў разам з Джузэпэ Кіяры і Людовікам Джімінары. У Рыме Франчэска знаходзіўся пад ганараваным патранажам кардынала Кіджы. Кіджы замовіў яму некалькіх найбольш значных работ, і рэкамендаваў яго да пратэкцыі папы Клімента XI, які не толькі даручыў яму напісаць аднаго з прарокаў у Сан-Джавані Латэрана, але наняў яго, каб упрыгожыць купал сабора ў Урбіна. Там ён вырабіў фрэскамі алегорыі чатырох кутоў свету. Ён быў наняты герцагам Модэны, пры капіраванні твораў Карэджа і Парміджаніна, таксама працаваў у Браўншвайгу, Мадрыдзе, Мюнхене, Стакгольме і Вене.

Трэвізані таксама знаходзіўся пад уплывам Марата ў карцінах для капліцы баптыстэрыя ў базіліцы Святога Пятра, у авале Прарок Варух у Латэранскай базіліцы, і ў Смерці святога Іосіфа ў царкве Святога Ігнацыя. Трэвізані маляваў сцэны з жыцця Найсвяцейшай Люсі Нарні ў царкве ў Нарні (1714-15).

Мастак таксама напісаў велізарнае палатно для галоўнага алтара базілікі Нацыянальнага палаца Мафры ў Партугаліі.

Ён стаў членам Акадэміі Аркадзі ў 1712 годзе. Сярод яго вучняў былі Франчэска Ціваллі з Перуджы, Людовіка Мазанці, і Джавані Батыста Бругліні.

Трэвізані памёр у Рыме ў 1746 годзе.

Зноскі

Спасылкі

правіць