Франчэска да Рыміні (Рахманінаў)

(Пасля перасылкі з Франчэска да Рыміні, Рахманінаў)

Франчэска да Рыміні оp.25 — аднаактавая опера ў двух карцінах з пралогам і эпілогам, напісаная С. В. Рахманінавым у 19041905 гг.[1] па драматычнаму эпізоду пятай песні «Пекла»(руск.) бел. з Боскай камедыі Дантэ Аліг'еры[2][3]. Лібрэта М. І. Чайкоўскага. Прэм'ера оперы адбылася ў Вялікім тэатры 24 студзеня (11 студзеня па старому стылю) 1906 года пад кіраўніцтвам аўтара. У гэтым жа прадстаўленні прагучала іншая аднаактавая опера С. В. Рахманінава «Скупы рыцар»[2][3][4].

Франчэска да Рыміні
Франческо да Римини
Афіша/постар/сцэна
Жанр опера
Заснаваны на драматычным эпізодзе пятай песні «Пекла»(руск.) бел. з Боскай камедыі Дантэ Аліг'еры
Аўтар лібрэта Мадэст Ільіч Чайкоўскі(руск.) бел.
Кампазітар С. В. Рахманінаў
Мова руская
Год XX стагоддзе
Пастаноўкі 1906
С. В. Рахманінаў (сядзіць) з удзельнікамі першай пастаноўкі оперы «Франчэска ды Рыміні» Г. А. Бакланавым(руск.) бел. і Н. В. Салінай(руск.) бел., 1906 г.

Гісторыя стварэнняПравіць

 
Уільям Блэйк. «Дантэ і Цень Вергілія ў лесе». 1824-27
 
Гаэтан Прэвіаці(англ.) бел.. «Паала і Франчэска». 1901
 
Джозеф Наэль Пэтан(англ.) бел.. «Паала і Франчэска». Да 1901 года

Гісторыя кахання Франчэскі да Рыміні і Паала натхніла нямала мастакоў, скульптараў, кампазітараў і пісьменнікаў. У 1876 годзе па матывах песні Дантэ П. І. Чайкоўскі напісаў сімфанічную паэму(руск.) бел.. Опер была напісана велізарная колькасць — больш за дзесяць. Храналагічна першая, аўтарам якой быў італьянскі кампазітар П'етра Джэнералі(англ.) бел., з'явілася ў 1829 году; другая — таксама італьянскага кампазітара Саверыа Меркадантэ(руск.) бел. — у 1831 годзе. У 1902 годзе былі створаны опера Э. Ф. Напраўніка(руск.) бел. і трагедыя Габрыэле Д'Анунцыа. За імі — на той самы сюжэт — рушылі ўслед іншыя. Опера С. Рахманінава стала ў гэтым спісе далёка не першай і — не апошняй. А гэта сведчанне «невычэрпнасці» сюжэту, дзе кожны музыка бачыць нешта сваё[5].

Задума оперы на сюжэт эпізоду V песні «Пекла» з «Боскай камедыі» ўзнікла ў канцы 1890-х гадоў. Лібрэта было прызначана для М. А. Рымскага- Корсакава і А. К. Лядава(руск.) бел., яго стваральнікам стаў оперны лібрэтыст і брат П. І. Чайкоўскага Мадэст Чайкоўскі. Гэта было лаканічнае і ёмістае лібрэта, у якім нішто не адцягвае ад трагедыі. Лібрэта не зацікавіла ні Лядава, ні Рымскага-Корсакава[3], але перахапіла Рахманінава.

Як кампазітара яго прыцягваў жанр камернай оперы — без вялікіх хораў з абавязковымі балетнымі сцэнамі і вялікай колькасцю дзеючых асоб. Ён шукаў ажыццяўлення сваім творчым задумам ў невялікіх, але глыбокіх душэўных сюжэтах[2]. Трагічная гісторыя кахання, якая ўжо неаднойчы прыцягвала мноства музыкаў, зацікавіла і яго[5].

Першы варыянт лібрэта кампазітар атрымаў ад Мадэста Чайкоўскага ў жніўні 1898 года[6]. Першапачатковае лібрэта было разлічана на шматактовы спектакль[6], супраць чаго кампазітар стаў пярэчыць — і ў выніку ўся літаратурная аснова была зменена і скарочана. Аднак літаратар відавочна перастараўся, і кампазітару бракавала тэксту; ён пісаў аднаму з сяброў з нагоды нягоднага для яго лібрэта: «Хоць Чайкоўскі і дадаў мне слоў (вельмі пахабных, дарэчы), але іх аказалася недастаткова. Верагодна, ён спадзяваўся, што я буду паўтараць словы, тады б, можа быць, і хапіла. Цяпер жа ў мяне ёсць падыход да любоўнага дуэта; ёсць заключэнне любоўнага дуэта, але сам дуэт адсутнічае»[6].

Музычны крытык А. А. Газенпуд(руск.) бел. наогул лічыў літаратурную частку няўдалай[3].

У 1900 годзе, падчас паездкі па Італіі, кампазітар пачаў працу над сваёй «Франчэскай» і напісаў адзін з эпізодаў будучай оперы — любоўны дуэт Франчэскі і Паала[5]. Пасля праца прыпынілася на доўгі час.

Да оперы Рахманінаў зноў звярнуўся толькі ў 1904 годзе, пасля завяршэння іншай аднаактовай оперы «Скупы рыцар».

У гэтым годзе Рахманінаў заняў пасаду дырыжора Вялікага тэатра, у яго ж задачу ўваходзіла займацца рэпертуарам[2]. Часу на складанне музыкі практычна не заставалася і кампазітар звярнуўся да камернага жанру, стварыў дзве аднаактавыя оперы з невялікім лікам дзеючых асоб. Да гэтага моманта ён ужо працаваў над операмі «Франчэска ды Рыміні» і «Скупы рыцар», але праца, распачатая ў 1899 годзе, ішла нетаропка. Цяпер ён узяўся за напісанне невялікіх опер з мэтай паставіць іх абедзве ў Вялікім тэатры[5].

СюжэтПравіць

Пралог і эпілог разгортваюцца ў пекле і апраўляюць асноўнае дзеянне. Паэт Дантэ і яго спадарожнік Вергілій спускаюцца ў пекла і сустракаюцца з ценямі грэшнікаў, сярод якіх галоўныя дзеючыя асобы оперы — Паала і Франчэска.

У аснове сюжэту оперы ляжалі сапраўдныя гістарычныя падзеі XIII стагоддзя, апісаныя Дантэ ў «Боскай камедыі». Франчэска ды Палента(руск.) бел. з Равены была аддадзена замуж за ўладара Рыміні Ланчота Малатэсту(руск.) бел., каб пакласці канец даўняй варожасці паміж двума сем'ямі. Па звычаі таго часу, замест жаніха сватацца ў Равенну прыехаў яго малодшы брат Паала, і Франчэска, упэўненая, што менавіта ён і ёсць яе жаніх, палюбіла яго і паклялася перад Богам быць яму вернаю жонкай. Перад прыгажосцю Франчэскі не выстаяў і Паала.

Ланчота Малатэста, таксама закаханы ў Франчэску, здагадваецца аб сапраўдных пачуццях сваёй жонкі і, жадаючы праверыць свае падазрэнні, расстаўляе пастку: ён паведамляе, што едзе ў паход і пакідае Франчэску пад аховай Паала. Аднак сапраўдным намерам мужа было сачэнне за закаханымі. Франчэска і Паала праводзяць вечар у чытанні кнігі пра каханне рыцара Лансэлота да выдатнай Гвінеўры(руск.) бел. і ў рэшце рэшт саступаюць свайму пачуццю, якое губіць іх.

У эпілогу іх цені, неразлучныя і ў смерці, выносіць пякельны віхур[7]..

Структура твору і музыкаПравіць

 
Г. А. Бакланаў — Ланчота Малатэста («Франчэска ды Рыміні» С. В. Рахманінава). Масква. Студыя К. А. Фішэра.

«Франчэска ды Рыміні» — камерная опера[2], якая набліжаецца да аркестравай паэмы і кантаты, у якой ўтрыманне драмы перадае аркестр. Твор Рахманінава адрозніваеа сцісласць і напал унутранага драматызму[3], пры гэтым ён вельмі лірычны.

«Франчэска» стваралася адначасова з другога операй — «Скупы рыцар», і такая адначасовая праца на магла не мець уплываў адна на другую. Клавір «Франчэскі» быў напісаны амаль адразу пасля клавіра «Скупога рыцара» — з канца мая да канца ліпеня 1904 года. Дата заканчэння партытуры «Скупога рыцара» — 7 ліпеня 1905 г., а аркестравая партытура «Франчэскі ды Рыміні» з'явілася следам: 9 чэрвеня яна была пачата Рахманінавым і скончаная 22 ліпеня 1905 года. Такім чынам, узаемазвязанасць двух гэтых опер ў наяўнасці[6].

Музычны крытык Абрам Акімавіч Газенпуд(руск.) бел. звярнуў увагу, што структура оперы Рахманінава нагадвае структуру аднайменнага сімфанічнага творы П. І. Чайкоўскага 1876[3]. Гэта падкрэсліваецца і іншымі музыказнаўцамі, якія лічаць, што агульны план оперы падобны з агульным планам аднайменнай сімфанічнай фантазіі Чайкоўскага. Аднак калі ў Чайкоўскага карціна Дантава пекла выканана дынамікі і энергетычнай насычанасці, то ў Рахманінава ў пралогу і эпілогу пануюць фаталізм і безнадзейнасць[6].

Безнадзейнасць і трагізм выяўляюцца з першых жа гукаў музыкі. У першых тактах оперы ў кларнета і валторны ва ўнісон глуха і змрочна гучыць сыходная секундавая інтанацыя, якая развіваецца далей на працягу ўсяго пралогу ў духу, блізкім да сярэднявечнай каталіцкаму гімна «Dies irae» («Дзень гневу»), цытаваць які Рахманінаў неаднаразова будзе ў сваіх наступных творах — у сімфанічнай паэме «Востраў мёртвых(руск.) бел.» (1909), у «Рапсодыі на тэму Паганіні(руск.) бел.» для фартэпіяна з аркестрам (1934), нарэшце, у «Сімфанічных танцах(руск.) бел.» (1940)[6].

Першая карціна складаецца з маналогу Ланчота, якога апаноўваюць раўнівыя думы, і поўнага тугі і страсці звароту да Франчэскі: «О, сыйдзі, спусціся з вышынь тваіх, зорка мая».

Пры гэтым самае дзеянне — вельмі насычанае, практычна без паўз. Музыказнаўца Л. Міхеева падкрэслівае, што дзеянне ў оперы «Франчэска ды Рыміні» развіваецца бесперапынна, без падзелу на нумары[2]:

Гэта асабліва праяўляецца ў сцэнах пекла, якія атачаюць оперу, дзе рэплікі герояў ўплятаюцца ў аркестравую тканіну, як адзін са складнікаў, а хор, які ў асноўным спявае без слоў, выкарыстоўваецца як тэмбравыя фарбы

У другой карціне дуэт Франчэскі і Паала развіваецца ад спакойна-адхіленага чытання да парыву непераадольнай страсці.

Сярод спецыялістаў-музыказнаўцаў існуе меркаванне, што опера «Франчэска ды Рыміні» для Рахманінава апынулася творам другарадным. Праўда, з гэтым меркаваннем многія не згаджаюцца, але неабходна ўлічваць, што такое ёсць. У прыватнасці, Б. У. Асаф'еў пісаў у артыкуле пра Рахманінава 1946 года[6]:

…Цудоўная лірыка рахманінаўскай «Франчэскі» не дае ў выніку закончанага пачуцця задавальнення: кветка заквітнела і панікла без супраціву, а вось фінальныя этапы канцэртаў, сюіт і варыяцый — справа іншая

Дарэчы, адным з катэгарычна нязгодных з гэтым меркаваннем Б. Асаф'ева быў выбітны дырыжор М. С. Галаванаў(руск.) бел.: «Франческу» ён ставіў у адзін шэраг з вялікімі операмі М. П. Мусаргскага.

Дзеючыя асобыПравіць

 
В. Бушына. Эскізы касцюмаў Франчэскі і Паала да першай пастаноўкі. Вялікі тэатр. 1906 год
  • Цень Вергілія (барытон)
  • Дантэ (тэнар)
  • Ланчота Малатэста, уладар Рыміні (барытон)
  • Франчэска, яго жонка (сапрана)
  • Паала, яго брат (тэнар)
  • Кардынал (без прамоў)
  • Прывіды пекла. Світа Малатэсты і кардынала

Прэм'ераПравіць

 
Франчэска — Н. Саліна, Паала — А. Баначыч. Вялікі тэатр. 1906

Пра тое, як пачыналася работа над операй у Вялікім тэатры, распавяла ў сваіх успамінах спявачка Надзея Васільеўна Саліна(руск.) бел., першая выканаўца галоўнай жаночай партыі.

Яна апынулася ў гэтай ролі выпадкова: ёй у той час было ўжо вельмі за сорак і яна не збіралася выходзіць на сцэну ў вобразе зусім юнай дзяўчыны.

Але па тэхнічных прычынах ад партыі Франчэскі вымушаныя былі адмовіцца дзве іншыя выбітныя спявачкі: Антаніна Васільеўна Нежданава(руск.) бел. і Наталля Сцяпанаўна Ярмоленка-Южына(руск.) бел.. Партыю Франчэскі Рахманінаў з самага пачатку планаваў для А. В. Нежданавай, але — прамахнуўся: ёй партыя апынулася нізкая[4]. Рахманінаў аддаў партыю Франчэскі Н. С. Ярмоленка-Южынай, але для яе голасу партыя апынулася занадта высокая.

Рахманінаў быў вельмі засмучаны. І тады звярнуўся да Н. Салінай.

Яна распавядала пра гэта так[4]:

Рахманінаў на другі дзень, з клавірам пад пахай, злавіў мяне ў тэатры, прывёў на пустую сцэну, дзе не прыбраны быў яшчэ раяль пасля нейкай балетнай рэпетыцыі, раскрыў клавіры і сказаў мне наступнае : «Надзея Васільеўна, я напісаў чорт ведае што, ніхто не можа спяваць: адной — нізка, другой — высока. Я дам вам усе пунктуацыі, усё, што вы захочаце, паспрабуйце праспяваць». І я цэлы месяц вучыла і рэпетавала з маёй нязменнай Адэлішай Кітрых гэтую злашчасную Франчэску. Клавір не раз лётаў на падлогу ад прыкрасці, што не атрымліваецца цяжкае месца, а іх было шмат для майго голасу, ужо не такога гнуткага, якім ён быў у маладосці. Але, нарэшце, мы перамаглі. <…> Да майго шчасця, у мяне былі цудоўныя партнёры — А. П. Баначыч і Г. А. Бакланаў(руск.) бел.. <…> Пасля спектакля Рахманінаў здымаўся са мной і з Баначычам

Прэм'ера оперы адбылася ў другім аддзяленні прадстаўлення ў Вялікім тэатры 24 снежня 1905 (11 студзеня 1906 года па новым стылі). За дырыжорскім пультам стаяў сам С. В. Рахманінаў. У першым аддзяленні прадстаўлення прагучала яшчэ адна опера Рахманінава «Скупы рыцар». Выканаўцамі галоўных роляў былі Г. А. Бакланаў(руск.) бел. (Ланчота Малатэста), Н. В. Саліна(руск.) бел. (Франчэска), А. П. Баначыч (Паала)[8] (у некаторых крыніцах памылкова названы Смірноў[2]), Д. А. Смірноў(руск.) бел. (Дантэ). Рэжысёр — В. П. Шкафер(руск.) бел..

Наступныя пастаноўкіПравіць

Нягледзячы на сваю выдатную музыку, з прычыны няўдалага лібрэта оперы не зрабілася рэпертуарнай, хоць час ад часу ставілася.

Другая пастаноўка оперы прайшла таксама ў імператарскім Вялікім тэатры, праз шэсць гадоў пасля прэм’еры, 27 верасня 1912 года, пад кіраўніцтвам дырыжора Э. А. Купера(руск.) бел.[2][3].

Незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны опера некалькі разоў прагучала ў выглядзе спектакля-канцэрта ў толькі што адкрытым Канцэртнай зале імя П. І. Чайкоўскага. Тэкст чытаў артыст Малога тэатра П. М. Садоўскі-малодшы(руск.) бел.; музычным кіраўніком і дырыжорам спектакля быў М. С. Галаванаў(руск.) бел.​​. У час вайны М. С. Галаванаў запісаў «Франческу ды Рыміні» на радыё, аднак па шэрагу тэхнічных прычын гэты запіс не захаваўся[6].

У 1956 г. опера была пастаўлена ў філіяле Вялікага тэатра (пад кіраўніцтвам А. Мелік-Пашаева(руск.) бел., рэжысёр Б. Пакроўскі(руск.) бел.; Д. Дзян(руск.) бел. — Франчэска); спектакль быў адноўлены ў 1973 г. (пад кіраваннем М. Эрмлера(руск.) бел.; Г. Вішнеўская — Франчэска, Я. Несцярэнка(руск.) бел. — Ланчота, А. Масленнікаў — Паала).

Новая інтэрпрэтацыя оперы рэжысёра Б. Пакроўскага з’явілася ў 1998 годзе[3].

Сярод замежных спектакляў: у Дрэздэне (1994, рэжысёр Пітэр Усцінаў), Парыжы (1995, дырыжор Ежы Семкуў(руск.) бел.)[3].

Опера не ўваходзіць у лік самых частых, тым не менш яна неаднаразова ўваходзіла ў рэпертуар многіх музычных тэатраў розных краін.

Існуюць аўдыёзапісы, першая з якіх — М. С. Галаванава — аказалася страчанай; але захавана наступная, яна была ажыццёўлена Маркам Эрмлерам у 1973 годзе[9]: Цень Вергілія — М. Маслаў, Дантэ — А. Лаптеў, Франчэска — М. Касрашвілі(руск.) бел., Паала — У. Атлантаў(руск.) бел., Ланчота — Я. Несцярэнка(руск.) бел.[10] (праслухаць запіс).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць