Фраўэнкірхэ (Нюрнберг)
Фраўэнкірхэ (ням. Frauenkirche) — каталіцкая царква Нюрнберга, знаходзіцца на ўсходнім баку галоўнага рынку.
царква | |
Фраўэнкірхэ | |
---|---|
Frauenkirche | |
| |
49°27′14″ пн. ш. 11°04′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | Нюрнберг |
Канфесія | каталіцкая |
Епархія | Roman Catholic Archdiocese of Bamberg[d] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Петэр Парлер |
Дата заснавання | 1352 |
Дата пабудовы | 1349 год |
Сайт | eo-bamberg.de/eob/dcms/s… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква была пабудавана на месцы разбуранай пры яўрэйскім пагроме ў 1349 годзе сінагогі і асвечана ў 1358. У 1361 годзе ў царкве хрысціўся прастолапераемнік Вацлаў IV. У гады 1442 і 1443 Генрых Траксдорф з Майнца збудаваў «сярэдні і маленькі» арган. У 1487 аднаўляліся згарэлыя ў 1466 рызніцы. У 1506-1508 Адам Крафт стварыў новы заходні франтон. Царква карэнным чынам абнаўлялася ў 1810-1816 пры Лорэнцы Ротэрмунце ў сувязі з пераўтварэннем яе ў каталіцкую парафіяльную царкву. Падчас другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў: захаваліся толькі сцены падоўжнага нефа і фасада. У 1946-1953 былі праведзены рамонтныя работы, у 1989-91 і 2003 прыводзілася рэстаўрацыя.
Літаратура
правіць- Robert Leyh: Die Frauenkirche zu Nürnberg. Katholische Pfarrkirche Unserer Lieben Frau. Fotos Reinhard Bruckner. [Engl. Übers. der Bildunterschr.: Margaret Marks]. München; Zürich: Schnell und Steiner, 1992, 56 S., ISBN 3-7954-0721-4 (Große Kunstführer; Band 167)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нюрнберг
- Царква Фраўэнкірхэ (Frauenkirche)