Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)
Фрунзенская (трансліт.: Frunzienskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Размяшчаецца паміж станцыямі «Маладзёжная» і «Няміга». Да адкрыцця ў 1995 годзе другога участка Аўтазаводскай лініі «Фрунзенская» была канцавой.
«Фрунзенская» руск.: Фрунзенская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 31 снежня 1990 |
Праектная назва | «Юбілейная» |
Раён | Фрунзенскі |
Тып | аднаскляпеністая дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | Астраўная |
Форма платформы | Прамая |
Архітэктары | М. Ц. Лапато[d], У. І. Шкарупін[d] і Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў |
Мастакі | Л. Зільбер[d] |
Выхад да вуліц | Юбілейная пл., вул. Раманаўская Слабада, вул. Мельнікайтэ, вул. Кальварыйская, вул. Ракаўская, вул. Сухая |
Пераходы на станцыі |
![]() |
Наземны транспарт | А: 40, 50с; Тб: 9, 13, 14, 57 |
Код станцыі | 218 |
Суседнія станцыі | Маладзёжная і Няміга |
![]() |
Да 1990 года станцыю планавалася назваць «Юбілейнай», бо яна размяшчаецца побач з Юбілейнай плошчай (Фрунзенскі раён Мінска). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ.
Станцыя «Фрунзенская» пабудавана па праекце архітэктараў М. Лапато, У. Шкарупіна, пры ўдзеле У. Целяпнёва і мастака Л. Зільбера[1].
Канструкцыя
правіцьСтанцыя аформлена ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаны латуннымі мастацкімі кампазіцыямі. Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перакрыжаваннем вуліц Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.
Фотагалерэя
правіць-
Пуць з боку «Нямігі»
-
Назва станцыі на пуцявой сцяне
-
Усходні выхад
-
Скульптурныя дэталі
-
Заходні выхад
-
Скульптуры над заходнім выхадам
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)