Фрыг (стар.-сканд.: Frigg) — у германа-скандынаўскай міфалогіі жонка Одзіна, вярхоўная багіня.[1] Заступніца кахання, шлюбу, хатняга ачага, дзіцянараджэння, блізкая да славянскай Лады[2]. Яна з'яўляецца прадракальніцай, якой вядомы лёс любога чалавека, але якая не дзеліцца гэтымі ведамі ні з кім.[3]

Фрыг
Frigg
Фрыг прадзе аблокі
Фрыг прадзе аблокі
Заступніца кахання, шлюбу, хатняга ачага, дзіцянараджэння.
Міфалогія Германа-скандынаўская міфалогія
Пол жанчына
Бацька Нат
Маці Ф'ёргюн
Муж Одзін
Дзеці Бальдр, Хёд, Хермод
Атрыбуты Калаўрот, пояс з ключамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маці Фрыг лічыцца Ф’ёргюн (меркавана багіня зямлі), а бацькам — Нат з роду веліканаў.

Сыны Фрыг і Одзіна: Бальдр, Хёд, Хермод.

Фрыг жыве ў Фенсаліры (балотны палац, часам перакладаецца як водны ці акіянічны). Яе памочнікі — сястра і служанка Фула, пасланка Гна і Глін — абаронца людзей. Дакладна не вядома, з'яўляюцца яны самастойнымі асобамі або ўвасабленнямі Фрыг.

Сімваламі Фрыг з'яўляюцца калаўрот і пояс з ключамі. У некаторых крыніцах Фрыг называюць Аленай, што значыць «агонь».

У гонар багіні названы астэроід (77) Фрыга, адкрыты ў 1862 годзе.

Зноскі

  1. Сноры Стурлусан. Малодшая Эда, Мроі Гюльві.
  2. СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ Архівавана 5 сакавіка 2016.. Таццяна Шамякіна
  3. Стурлусан, Сноры. Малодшая Эда, Мова паэзіі. "She will tell no fortunes, yet well she knows the fates of men."

Спасылкі правіць