Фрыда Кало
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Фры́да Ка́ло дэ Рыве́ра (ісп.: Frida Kahlo de Rivera ці Магдале́на Ка́рмэн Фры́да Ка́ло Кальдэро́н) (ісп.: Magdalena Carmen Frieda Kahlo Calderón; Кояакан[2], Мехіка 6 ліпеня 1907 — 13 ліпеня 1954),[3][4] — мексіканская мастачка, найбольш вядомая аўтапартрэтамі[5][6], жонка мастака Дыега Рыверы, падтрымлівала камуністычную партыю.
Фрыда Кало | |
---|---|
ісп.: Frida Kahlo | |
| |
Імя пры нараджэнні | Magdalena Carmen Frieda Kahlo Calderón |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1907 |
Месца нараджэння | Кояакан, Мехіка, Мексіка |
Дата смерці | 13 ліпеня 1954 (47 гадоў) |
Месца смерці | Кояакан, Мехіка, Мексіка |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Guillermo Kahlo[d] |
Муж | Diego Rivera[d] і Diego Rivera[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | мастачка |
Мастацкі кірунак | рэалізм, сюррэалізм, сімвалізм |
Партыя | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усё жыццё ў яе быў слабы стан здароўя — у дзяцінстве яна хварэла на поліяміэліт, а таксама ў падлеткавым узросце перанесла сур’ёзную аўтамабільную аварыю, пасля якой была вымушана прайсці шматлікія аперацыі, якія паўплывалі на ўсё яе жыццё.
Мексіканская культура і мастацтва народаў дакалумбавай Амерыкі моцна паўплывалі на яе творчасць. Мастацкі стыль Фрыды Кало зрэдку характэрызуюць як наіўнае мастацтва ці фолк-арт. Заснавальнік сюррэалізма Андрэ Брэтон прылічваў яе да сюррэалістаў.
Біяграфія
правіцьФрыда Кало нарадзілася 6 ліпеня 1907 году ў горадзе Коякан, недалёка ад Мехіка (пазней яна змяніла год нараджэння на 1910 — год Мексіканскай рэвалюцыі)[7]. Яе бацька — Гільерма Кало, немец яўрэйскага паходжання быў мастаком і фатографам. Маці Фрыды, Мацільда Кальдэрон, з’яўлялася мексіканкай з індзейскімі каранямі, была хатняй гаспадыняй[8]. Акрамя Фрыды ў сям’і было яшчэ пяць сясцёр. Фрыда развівалася дзякуючы амаль выключна бацьку, маці была вельмі рэлігійнай асобай і часта спрачалася з дачкой.
У дзяцінстве хварэла поліяміэлітам, з-за чаго ў яе на ўсё жыццё засталіся крыху дэфармаваныя ногі. Хаваючы гэта, да канца жыцця яна насіла доўгія спадніцы[9][10]. Гэты ранні вопыт барацьбы за права паўнавартаснага жыцця ўмацаваў характар Фрыды.
Фрыда займалася боксам і іншымі відамі спорту. У 15 гадоў яна паступіла ў «Прэпараторыю» (Нацыянальную падрыхтоўчую школу), адну з найлепшых школ Мексікі, з мэтай вывучаць медыцыну[6]. З 2000 вучняў у гэтай школе было толькі 35 дзяўчын. Фрыда адразу зарабіла аўтарытэт, стварыўшы з 8 іншымі вучнямі закрытую групу «Качучас». Яе паводзіны часта называлі эпатажнымі.
У Прэпараторыі адбылася яе першая сустрэча з будучым мужам, вядомым мексіканскім мастаком Дыега Рыверай, які з 1921 па 1923 працаваў у Падрыхтоўчай школе над роспісам «Стварэнне».
У 18 гадоў, 17 верасня 1925 года, Кало трапіла ў сур’ёзную аварыю. Аўтобус, на якім яна ехала, сутыкнуўся з трамваем. Фрыда атрымала сур’ёзныя траўмы: трайны пералом пазваночніку (у паяснічнай вобласці), пералом ключыцы, зламаныя рэбры, трайны пералом тазу, адзінаццаць пераломаў касцей правай нагі, раструшчаную і вывіхнутую ступню, вывіхнутае плячо. Акрамя таго, яе жывот і матка былі праткнутыя металічным поручням, што сур’ёзна пашкодзіла яе рэпрадуктыўную функцыю. Яна была прыкаваная да ложка, а праблемы са здароўем засталіся на ўсё жыццё. У далейшым, Фрыда перанесла некалькі дзясяткаў аперацый, на працягу месяцаў не выходзячы з бальніц. Яна, нягледзячы на вялікае жаданне, так і не здолела стаць маці.
Менавіта пасля трагедыі яна ўпершыню папрасіла ў бацькі пэндзлі і фарбы. Для Фрыды зрабілі адмысловы падрамнік, які дазваляў маляваць лежучы[11]. Пад балдахінам ложка прымацавалі вялікае люстэрка, каб яна магла бачыць сябе. Першай карцінай стаў аўтапратрэт, што назаўсёды вызначыла асноўны кірунак творчасці: «Я малюю сябе, таму што шмат часу баўлю ў адзіноце і таму што з’яўляюся той тэмай, якую ведаю лепей за ўсё[12]».
У 1928 годзе яна стала сябрам Мексіканскай камуністычнай партыі[6]. У 1929 годзе Фрыда Кало стала жонкай Дыега Рыверы. Яму было 43 гады, ёй 22. Набліжала двух мастакоў не толькі мастацтва, але і агульныя палітычныя перакананні — камуністычныя. Іх бурнае асабітае жыццё стала легендай. Праз шмат гадоў Фрыда казала: «У маім жыцці было дзве аварыі; першая — калі аўтобус сутыкнуўся з трамваем, другая — гэта Дыега». У 1930 годзе ў Фрыды здарыўся выкідыш. У наступным годзе, яна пазнаёмілася з доктарам Леа Элаэсарам, які стаў яе сябрам. Стан здароўя Кало стаў пагаршацца. У 1932 годзе, яна разам з мужам пераехала ў Дэтройт, ЗША. У гэты час памерла яе маці, а ў самой Фрыды адбыўся чарговы выкідыш. Пад уплывам гэтых здарэнняў Кало малюе карціну для Шпіталю Генры Форда. Муж Фрыды у гэты час меў раман з яе сястрой. Гэте вымушанае знаходжанне за мяжой, у развітай індустрыяльнай краіне, прымусіла яе вастрэй адчуць нацыянальныя адрозненні.
З таго часу Фрыда з асаблівым замілаваннем адносілася да мексіканскай культуры[13], калекцыянавала старажытныя творы нацыянальнага мастацтва, нават у паўсядзённым жыцці насіла нацыянальныя касцюмы.
У 1937 годзе Фрыда Кало прымала ў сваім доме Льва Троцкага з жонкай, з якім ў Кало быў раман[14]. Лічыцца, што з’ехаць Троцкага вымусіла занадта моцнае захапленне тэмпераментнай мексіканкай. У 1940 годзе Троцкі быў забіты. У 1938 годзе правяла сваю першую выстаўку ў Нью-Ёрку, якая прайшла вельмі паспяхова. У гэты час Фрыда мела блізкія адносіны з фатографам Нікаласам Мюрэем. Наступная выстаўка ў Парыжы прайшла таксама з вялікім поспехам, адну яе карціну нават набыў Луўр, што ўзмацніла яе патрыятычныя пачуцці. Некаторы час Кало цікавілася сюррэалізмам, але хутка расчаравалася.
Бацька Фрыды памёр ад сардэчнага прыступу ў 1941 годзе. У 1950 годзе Кало мела сем аперацый на пазваночніку, які яна пашкодзіла яшчэ ў маладосці. Агулам яна правяла ў шпіталі дзевяць месяцаў. Пасля гэтага Фрыда магла рухацца толькі з дапамогай інваліднага крэсла, яна прымала моцныя болеспатольныя сродкі, што паўплывала на яе творчасць.
У 1953 годзе адбылася яе першая асабістая выстаўка на радзіме. Да таго часу Фрыда ўжо была няздольнай самастойна рухацца, і на адкрыццё выставы яе прынеслі на бальнічным ложку[15]. Неўзабаве з-за пачаўшайся гангрэны ёй ампутавалі правую нагу ніжэй за калена[16].
Памерла Фрыда Кало 13 ліпеня 1954 года ад запалення лёгкіх. Незадоўга да сваёй смерці яна пакінула апошні запіс у сваім дзённіку: «Спадзяюся, што сыход будзе удалым, і я больш не вярнуся». Асобныя сябры Фрыды Кало меркавалі, што яна памерла з-за перадазіроўкі і яе смерць была невыпадковай[14]. Тым не менш, доказаў гэтай версіі не існуе, анатаміраванне трупа не рабілася.
Развітанне з Фрыдай Кало адбывалася ў Палацы выяўленчых мастацтваў. На цырымоніі, акрамя Дыега Рыверы, прыстунічаў прэзідэнт Мексікі Ласара Кардэнас і шматлікія дзеячы мастацтва. Урна з яе прахам знаходзіцца ў яе былым доме La Casa Azul (Блакітны дом) у Кояакане. Сам дом зараз з’яўляецца музеем.
Характар
правіцьНягледзячы на прасякнутую болем і пакутамі жыццё, Фрыда Кало мела жывы і разняволены экстраверсіўны характар і яе гутарка была ўсеяна лаянкай. З’яўляючыся гарэзай у юнацтве, яна не страціла свой імпэт і ў сталым ўзросце. Кало шмат паліла, празмерна ўжывала спіртныя напоі (асабліва тэкілу), з’яўлялася адкрытай бісексуалкай, пела непрыстойныя песні і апавядала гасцям сваіх дзікіх вечарынак настолькі ж непрыстойныя жарты.
Творчасць
правіцьУ працах Фрыды Кало прысутнічае моцны ўплыў народнага мексіканскага мастацтва, культуры дакалумбавых цывілізацый Амерыкі[6]. Яе творчасць насычана сімваламі і фецішамі. Але ў ім прыкметны і ўплыў еўрапейскага жывапісу — у ранніх працах выразна праявілася захапленне Фрыды, напрыклад, Бацічэлі. У творчасці прысутнічае стылістыка наіўнага мастацтва[6]. Значна паўплываў на стыль Фрыды Кало яе муж, мастак Дыега Рывера[6].
Спецыялісты мяркуюць, што 1940-я гады — гэта эпоха росквіту мастачкі, час яе самых цікавых і сталых твораў.
Жанр аўтапартрэту пераважае ў творчасці Фрыды Кало. У гэтых творах мастачка метафарычна адлюстроўвае падзеі свайго жыцця («Шпіталь Генры Форда», 1932, прыватны збор, Мехіка; «Аўтапартрэт з прысвячэннем Льву Троцкаму», 1937, Нацыянальны музей «Жанчыны ў мастацтве», Вашынгтон; «Две фрыды», 1939, Музей сучаснага мастацтва, Мехіка; «Марксізм ацаляе хворую», 1954, Дом-музей Фрыды Кало, Мехіка)[6]
Яе творчасць, арыентаваная на жаночую тэматыку, стала сімвалам феміністычнага руху ў апошнія гады XX стагоддзя
Выставы
правіцьУ 2003 годзе выстаўка работ Фрыды Кало і яе фатаграфій прайшла ў Маскве.
Карціна «Карані» выстаўлялася ў 2005 годзе ў лонданскай галерэі «Tate», а персанальная выстаўка Кала у гэтым музеі стала адной з самых удалых у гісторыі галерэі: яе наведалі каля 370 тысяч чалавек.
Кошт карцін
правіцьУ пачатку 2006 года аўтапартрэт Фрыды «Карані» («Raices») эксперты ацанілі ў 7 міліёнаў долараў (першапачатковы кошт на аўкцыёне — 4 млн. фунтаў стэрлінгаў). Карціна была намалявана алеем на металічным лісце ў 1943 годзе (пасля паўторнага шлюбу з Дыега Рыверай). У гэтым жа годзе гэтая карціна была праданая за 5,6 міліёнаў долараў ЗША, што стала рэкордам сярод лацінаамерыканскіх твораў.
Рэкордам кошту карцін Кало застаецца яшчэ адзін аўтапартрэт 1929 году, прададзены ў 2000 годзе за 4,9 міліёнаў долараў (пры першапачатковай ацэнцы — 3 — 3,8 млн.).
Дом-музей
правіцьДом у Каяакане быў пабудаваны за тры гады да нараджэння Фрыды на невялікім кавалку зямлі. Тоўстыя сцены знешняга фасаду, плоскі дах, адзін жылы паверх, планіроўка, пры якой пакоі заўсёды заставаліся халаднаватымі і ўсе адкрываліся ва ўнутраны дворык, — амаль ўзор дому ў каланіяльным стыле. Ён знаходзіўся ўсяго ў некалькіх кварталах ад цэнтральнай гарадской плошчы. Звонку дом на рагу вуліц Лондрэс і Альендэ выглядаў так, як і іншыя ў Кайяакане, старым жылым раёне на паўднёва-заходнім ускрайку прыгарада Мехіка. На працягу 30 гадоў выгляд дома не змяняўся, але Дыега і Фрыда зрабілі яго такім, якім ведаем яго мы: дом у пераважна сінім колеры з убранымі высокімі вокнамі, упрыгожаны ў традыцыйным індзейскім стыле, дом, напоўнены страсцю.
Уваход у дом ахоўваюць два гіганцкіх Юды. Іх фігуры ў дваццаць футаў вышынёй з папье-машэ робяць жэсты, як-бы запрашаючы адзін аднаго да размовы.
Унутры на працоўным стале Фрыды ляжаць палітры і пэндзлі так, быццам яна толькі што сама іх там пакінула. Каля ложка Дыега Рыверы ляжыць капялюш, яго працоўны халат і стаяць велічэзныя чаравікі. У вялікай вуглавой спальне знаходзіцца шкляная вітрына. Над ёю напісана: «Тут 7 ліпеня 1910 году нарадзілася Фрыда Кало». Надпіс з’явіўся праз чатыры гады пасля смерці мастачкі, калі яе дом стаў музеям. На жаль, надпіс недакладны. Як напісана ў пасведчанні аб нараджэнні Фрыды, яна нарадзілася 6 ліпеня 1907. Але абраўшы нешта больш значнае, чым нікчэмныя факты, яна вырашыла, што нарадзілася не 1907 годзе, а ў 1910, у год пачатку Мексіканскай рэвалюцыі. Паколькі ў гады рэвалюцыйнага дзесяцігоддзя яна была дзіцём і жыла сярод хаосу і залітых крывёй вуліц Мехіка, то вырашыла, што нарадзілася разам з гэтай рэвалюцыяй.
Ярка-блакітныя і чырвоныя сцены дворыка упрыгожвае яшчэ адзін надпіс: «Фрыда і Дыега жылі ў гэтым доме з 1929 па 1954 год». Яна адлюстроўвае сентыментальныя, ідэальныя адносіны да шлюбу, што зноў разыходзіцца з рэальнасцю. Да пездкі Дыега і Фрыды ў ЗША, дзе яны прабылі 4 гады (да 1934 года), у гэтым доме яны жылі вельмі мала. У 1934—1939 яны жылі ў двух дамах, пабудаваных спецыяльна для іх у жылым раёне Сан-Анхеле. Потым ішлі доўгія перыяды, калі, аддаючы перавагу незалежнаму жыццю ў студыі ў Сан-Анхеле, Дыега ўвогуле не жыў разам з фрыдай, не кажучы ўжо аб тым годзе, калі абодва мастака раз’язджаліся, развадзіліся і зноў браліся шлюбам. Абодва надпісы ўпрыгожылі рэчаіснасць. Як і сам музей, яны — частка легенды аб Фрыдзе.
Камерцыялізацыя імя
правіцьУ пачатку XXI стагоддзя венесуэльскі прадпрымальнік Карлас Дарада стварыў фонд Frida Kahlo corporation, якому родзічы вялікай мастачкі перадалі правы на камерцыйнае выкарыстанне імя Фрыды. На працягу некалькіх гадоў з’явіліся лінія касметыкі, марка тэкілы, ювелірныя вырабы, кераміка, карсэты і ніжняя бялізна, а таксама піва з імянем Фрыды Кало[17].
У мастацтве
правіцьЯскравая і неардынарная асоба Фрыды Кало знайшла сваё адлюстраванне ў творах літаратуры і кінематографа[6]:
- У 2002 годзе быў зняты фільм «Фрыда», прысвечаны мастачцы. Ролю Фрыды Кало сыграла Сальма Хайэк[18].
- У 2005 годзе быў зняты неігравы арт-фільм «Фрыда на фоне Фрыды»[19].
- У 1971 годзе выйшаў кароткамятражны фільм «Фрыда Кало»[20], у 1982 годзе — дакументальны[21], у 2000 годзе — дакументальны фільм з серыі «Вялікія мастачкі»[22], у 1976 годзе — «жыццё і смерць Фрыды Кало»[23], у 2005 годзе — дакументальны «Жыццё і часы Фрыды Кало»[24].
- У групы Alai Oli ёсць песня «Фрыда», прысвечаная Фрыдзе і Дыега.
Спадчына
правіць30 жніўня 2010 года Банк Мексікі выпусціў новую банкноту ў 500 песа, на адваротным баку якой знаходзілася выява Фрыды і яе карціна 1949 года, Love’s Embrace of the Universe, Earth, (Mexico), I, Diego, and Mr. Xólotl, а на вонкавым баку быў выяўлены яе муж Дыега[25]. 6 ліпеня 2010 года, у гадавіну з дня нараджэння Фрыды ў яе гонар быў выпушчаны дудл[26].
21 сакавіка 2001 года Фрыда Кало стала першай мексіканскай жанчынай, чыя выява была размешчана на марцы ЗША[27].
У 1994 годзе амерыканскі джаз-флейціст і кампазітар Джэймс Ньютан выпусціў альбом, натхнёны Кало, пад назвай Suite for Frida Kahlo, на AudioQuest Music[28].
Гл. таксама
правіць- Сюррэалізм
- Дыега Рывера
- 27792 Фрыдакало — астэроід, названы ў гонар мастачкі[29].
Зноскі
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Frida Kahlo . Smithsonian.com. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 18 лютага 2008. (англ.)
- ↑ Фрыда — нямецкае імя ад слова «мір»(Friede/Frieden); «е» перастала згадвацца ў імені прыкладна з 1935 году
- ↑ Herrera, Hayden (1983). A Biografy of Frida Kahlo. New York: HarperCollins. ISBN 978-0-06-008589-6.
- ↑ Frida Kahlo by Adam G. Klein (англ.)
- ↑ а б в г д е ё ж Кало, Фрида // Большая российская энциклопедия. — 2008. — Т. 12. — С. 545. — ISBN 978-5-85270-343-9.
- ↑ Hayden Herrera: Frida. Biographie de Frida Kahlo. Übersetzt aus den Englischen von Philippe Beaudoin. Editions Anne Carriére, Paris 1996, S. 20.
- ↑ Frida Kahlo (1907-1954), Mexican Painter . Праверана 14 красавіка 2013.
- ↑ Andrea, Kettelmann (1993). Frida Kahlo: Pain and Passion. Köln: Benedikt Tascher Verlag GmbH. p. 3. ISBN 3-8228-93-635-5.
{{cite book}}
: Праверце значэнне|isbn=
: length (даведка) - ↑ Budrys, Valmantas (February 2006). "Neurological deficts in the Life and Work of Frida Kahlo". European Neuroplogy. 55 (1): 4–10. doi:10.1159/000091136. ISSN (print), ISSN 1421-9913 (Online) 0014-3022 (print), ISSN 1421-9913 (Online). PMID 16432301. Праверана 2008-01-22.
{{cite journal}}
: Праверце значэнне|issn=
(даведка) - ↑ Cruz, Barbara (1996). Frida Kahlo: Portrait of a Mexican Painter. Berkley Heights: Enslow. p. 9. ISBN 0-89490-765-4.
- ↑ Andrea Kettenmann, Frida Kahlo, 1907—1954: pain and passsion page 27
- ↑ Karl, Ruhrberg (2000). Frida Kahlo: Art of the 20th century; Painting, Sculpture, New Media, Photografy. Köln: Benedict Taschen Verlag GmbH. p. 745. ISBN 3-8228-5907-9.
{{cite book}}
: Тэкст "coauthorsManfred Schneckenburger; Christiane Fricke; Klaus Honnef" ігнараваны (даведка) - ↑ а б Herrera, Hayden. A Biografy of the frida Kahlo. New York: HarperCo9llins\year=1983. ISBN 978-0-06-00859-89-6.
{{cite book}}
: Праверце значэнне|isbn=
: length (даведка) - ↑ Hayden Herrera:Frida. Biographie de Frida Kahlo. Übersetzt aus dem Englischenvon Philipe Beaudoin. Edition Anne Carriére, Paris 1996, S. 9.
- ↑ Herrera, Hayden (1983). A biography of Frida Kahlo. New York: HarperCollins. ISBN 978-0-06-008589-6
- ↑ BuenoLatina Мексика: поступило в продажу пиво с изображением Фриды Кало(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 1 лютага 2015.
- ↑ Фрыда Кало на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Мария Кретинина. В неигровом положении . Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 1 лютага 2015.
- ↑ Фрыда Кало на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Фрыда Кало на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Фрыда Кало на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Фрыда Кало на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Фрыда Кало на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Presentatión del nuevo billete de quinientos pesos . Bank of Mexico. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 21 студзеня 2022.
- ↑ Kahlo Google logo(недаступная спасылка). Google. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 1 лютага 2015.
- ↑ Stamp Release No. 04-048 -Postal Service Continues Its Celebration of Fine arts With Frida Kahlo Stamp(недаступная спасылка). USPS. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2004. Праверана 1 лютага 2015.
- ↑ suite for Frida Kahlo . Valley Entertainment. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 1 лютага 2015.
- ↑ «База дадзеных малых касмічных цел JPL: Фрыда Кало» (англ.).
Літаратура
правіць- The diary of Frida Kahlo:an intimate self-portrait. — N.Y., 1995.
- Teresa del Conte. Vida del Frida Kahlo. — Mexico: Departamento Editorial, Secretaria de la Presidencia, 1976.
- Teresa del Conde. Frida Kahlo: La Pintora y el Mito. — Barcelona, 2002.
- Drucker M. Frioda Kahlo. — Albuqerque, 1995.
- Frida Kahlo, Diego Rivera and Mexikan Modernism. (Cat.). — S.F., 1996.
- Frida Kahlo (Cat.). — L., 2006.
- Леклезио Ж.-М. Диего и Фрида. — М.: КоЛибри, 2006. — ISBN 5-98720-015-6.
- Кеттенманн А. Фрида Кало: Страсть и боль. — М., 2006. — ISBN 5-9561-0191-1.
- Prignitz-Poda H. Frida Kahlo:life and Work. — N.Y., 2007.
- Эррера Х. фріда Кало. Viva lavida!. — М., 2004. — ISBN 5-699-05484-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыда Кало
- Поўная біяграфія Фрыды Кало і яе картыны Архівавана 5 студзеня 2010.
- Біяграфія і карціны Фрыды Кало
- ФРЫДЫ КАЛО
- Дзённік Фрыды Кало Архівавана 9 ліпеня 2013.
- Рэпрадукцыі карцін фрыды Кало Архівавана 2 кастрычніка 2010.
- Жыццё і смерць Фрыды Кало(недаступная спасылка)
- Фатаграфіі фрыды Кало і Дыега Рыверы