Фрыдрыхсгамскі мірны дагавор

Фрыдрыхсга́мскі мірны дагавор — дагавор паміж Расійскай імперыяй і Швецыяй. Завяршыў руска-шведскую вайну 1808—1809 гг., якая скончылася паразай шведскіх войскаў.

Фрыдрыхсгамскі мірны дагавор
Тып дагавора Міжнародны дагавор
Дата падпісання 5 (17) верасня 1809
Месца падпісання Фрыдрыхсгам, Выбаргская губерня, Расійская імперыя
Увайшоў у сілу 1 (13) кастрычніка 1809
Бакі  Расійская імперыя
Сцяг Швецыі Шведскае каралеўства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дагавор падпісаны ў горадзе Фрыдрыхсгам (цяпер горад Хаміна, Фінляндыя) 5 (17) верасня паўнамоцнымі прадстаўнікамі: з боку Расіі — М. П. Румянцавым і Д. М. Алопеусам, з боку Швецыі — К. Стедынгам і А. Шельдэбрантам. Яшчэ ў ходзе вайны маніфестам Аляксандра I ад 20 сакавіка 1808 года было абвешчана аб далучэнні Фінляндыі да Расіі ў якасці Вялікага княства. Расійскі ўрад абавязаўся захоўваць яе ранейшыя законы і сойм. У адпаведнасці з Фрыдрыхсгамскім мірным дагаворам Швецыя абавязвалася скасаваць саюз з Вялікабрытаніяй, заключыць мірныя дагаворы з Даніяй і Францыяй і далучыцца да Кантынентальнай блакады. Фінляндыя (уключаючы Аландскія астравы) адыходзіла да Расійскай імперыі. Руска-шведская мяжа ўсталёўвалася па рэках Торн і Муоніа.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 484. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі

правіць