Фрыдрых Аўгуст Шцюлер
Фрыдрых Аўгуст Шцюлер (ням.: Friedrich August Stüler; 28 студзеня 1800, Мюльгаўзен, Цюрынгія — 18 сакавіка 1865, Берлін) — прускі архітэктар, аказаў у свой час значны ўплыў на аблічча Берліна. Яго самымі вядомымі тварэннямі лічацца будынак Новага музея і купал і трыўмфальная арка галоўнага партала знішчанага ў 1950 г. будынкі Гарадскога палаца ў Берліне.
Фрыдрых Аўгуст Шцюлер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1800[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1865[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Gottfried Stüler[d][5] |
Дзеці | Arnold Stüler[d], Hermann Stüler[d], Franz Stüler[d], Marie Stüler[d] і Therese Stüler[d] |
Працаваў у гарадах | Берлін[7] |
Узнагароды | |
![]() |

Біяграфія і творчасцьПравіць
Фрыдрых Аўгуст Шцюлер быў вучнем Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1829 і 1830 г. Шцюлер пабываў са сваім сябрам Эдуардам Кноблаўхам у Францыі і Італіі. У 1831 г. з Генрыхам Штракам ён пабываў у Расіі. Шцюлер прызначаўся на розныя адказныя архітэктурныя пасады пры прускім двары, а ў 1832 г. стаў дырэктарам камісіі па ўзвядзенні палаца. У 1837 г. ён стварыў праект рэканструкцыі пецярбургскага Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя планы не былі ажыццёўлены: Мікалай I аддаў перавагу першапачатковаму стылю барочнага палаца, а не рамантычна неарэнесанснаму стылю Шцюлера. З прыходам да ўлады Фрыдрыха Вільгельма IV кар'ера Шцюлера пайшла ў гару і ў 1842 г. ён атрымаў званне каралеўскага архітэктара. Быў тайным вярхоўным будаўнічым саветнікам. Шцюлер з'яўляецца заснавальнікам Саюза архітэктараў Берліна.
Іншыя працы архітэктараПравіць
З пабудоў Шцюлера па-за межамі Берліна заслугоўваюць увагі будынак ратушы ў Перлебергу, замак Штольцэнфельс на Рэйне (па праекце Шынкеля), вялікагерцагскі палац у Шверыне, старая біржа ў Франкфурце-на-Майне, нацыянальны музей у Стакгольме, універсітэцкі будынак, верагодна, фасад Каралеўскай брамы і Росгартэнская брама, рэканструкцыя замкавага Залы маскавітаў у Кёнігсбергу, акадэмія ў Будапешце, замак Гогенцолерн. Па праекце Шцюлера было распачата будаўніцтва Берлінскай нацыянальнай галерэі.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б в г Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Штюлер, Фридрих-Август // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фридрих Август Штюлер
- Пра будаўніцтва ўніверсітэцкага будынка Архівавана 6 красавіка 2009. ў Кёнігсбергу