Фрыдрых Аўгуст фон Хаек
Фрыдрых Аўгуст фон Хаек (ням.: Friedrich August von Hayek; 8 мая 1899, горад Вена — 23 сакавіка 1992, Фрайбург) — аўстрыйскі эканаміст і філосаф, прадстаўнік новай аўстрыйскай школы, прыхільнік ліберальнай эканомікі і свабоднага рынку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1974).
Фрыдрых Аўгуст фон Хаек | |
---|---|
Friedrich August von Hayek | |
Дата нараджэння | 8 мая 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1992[3][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аўгуст фон Хаек[d] |
Жонка | Helen Berta Maria von Fritsch[d] і Helene Bitterlich[d] |
Дзеці | Laurence Hayek[d] і Christine von Hayek[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, філосаф, гісторык, палітолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка і філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук і кандыдат палітычных навук[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Людвіг фон Мізес |
Вядомыя вучні | Marjorie Grice-Hutchinson[d] |
Вядомы як | эканаміст і філосаф аўстрыйскай школы |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьФрыдрых Аўгуст фон Хаек быў старэйшым сынам урача і прафесара батанікі Венскага ўніверсітэта Аўгуста фон Хаека і яго жонкі Феліцытас (дзявочае прозвішча Юрашак). Сям’я паходзіла з дваранскага роду ваеннага і з боку маці была фінансава забяспечана. Бацька маці, Франц фон Юрашак, быў прафесарам, а пазней прэзідэнтам Цэнтральнай статыстычнай камісіі.
У дзяцінстве Фрыдрых цікавіўся спачатку мінералогіяй, насякомымі і батанікай. Пазней з’явілася цікавасць да выкапнёвых жывёл і тэорыі эвалюцыі. Пасля вайсковай службы падчас Першай сусветнай вайны, дзе ён хварэў малярыяй, Фрыдрых Аўгуст фон Хаек паступае ў Венскі ўніверсітэт на курс правазнаўства, аднак наведвае і лекцыі па палітычнай эканоміі і псіхалогіі. Недастатковыя магчымасці прафесійнай работы ў галіне псіхалогіі прывялі Хаека да рашэння паглыбіць свае веды ў галіне эканомікі, у прыватнасці пад кіраўніцтвам прафесара Фрыдрыха фон Візера. Акрамя таго ён прымае актыўны ўдзел у прыватных семінарах Людвіга фон Мізеса, дзе лічыцца лепшым вучнем.
У 1921 годзе Хаеку прысвойваецца тытул доктара юрыдычных, а ў 1923 — доктара эканамічных навук. З 1927 года Хаек і Мізес ўзначальваюць Аўстрыйскі інстытут вывучэння эканамічных цыклаў. Хаек працягвае працу Мізеса ў вывучэнні вагання ўзроўню дзелавой актыўнасці. У 1931 годзе Хаека запрашаюць у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук, дзе ён у 1930-я і 1940-я гады лічыцца асноўным прадстаўніком Аўстрыйскай школы і апанентам Джона Кейнса.
У 1947 годзе фон Хаек запрашае навукоўцаў-лібералаў на сустрэчу пры Мон Пелерын ў Швейцарыі, якая заклала пачатак Таварыству «Мон Пелерын». У 1950 годзе фон Хаек стаў прафесарам ва ўніверсітэце Чыкага, а ў 1962 прафесарам універсітэта Фрайбурга і пасля членам савета дырэктараў Інстытута Вальтэра Ойкенса. У 1967 фон Хаек атрымлівае статус эмерыта, аднак працягвае выкладаць да 1969 года.
У 1974 годзе Фрыдрыху Аўгусту фон Хаеку (разам са шведам Гунар Мюрдалем) прысуджаецца Нобелеўская прэмія ў галіне эканомікі. Пасля прафесуры ва ўніверсітэце Зальцбурга Хаек вяртаецца ў Фрайбург, дзе ён пражывае да сваёй смерці ў 1992 годзе.
У 1991 годзе яму прысвойваецца Прэзідэнцкі Медаль Свабоды — вышэйшая ўзнагарода ЗША. Фрыдрых Аўгуст фон Хаек пахаваны ў Вене.
Зноскі
- ↑ https://link.springer.com/chapter/10.1007/978-1-349-06912-5_8
- ↑ а б Friedrich August Hayek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://fee.org/articles/friedrich-a-hayek-1899-1992/
- ↑ Lord and Lady of the media — ABC News, 2012.
- ↑ https://link.springer.com/content/pdf/10.1007/s11138-013-0221-0.pdf
- ↑ Friedrich von Hayek Dies at 92; An Early Free-Market Economist // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1992. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ The Rehabilitation of the Cold-War Liberal // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2006. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1856936/Winners-of-the-Nobel-Prize-for-Economics
- ↑ Sparring for Liberty // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1989. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.