Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі
Фрыдрых Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Friedrich August von Oldenburg; 20 верасня 1711, палац Готарп — 6 ліпеня 1785, Ольдэнбург) — князь-біскуп любекскі з 15 снежня 1750 і адначасова граф з 14 снежня 1773, а пазней з 22 сакавіка 1777 герцаг ольдэнбургскі. З дому Гольштэйн-Готарпаў.
Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Friedrich August von Oldenburg | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адольф Фрэдрык | ||||||
Пераемнік | Peter I of Oldenburg[d] | ||||||
Нараджэнне |
20 верасня 1711[1] |
||||||
Смерць |
6 ліпеня 1785[1] (73 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гольштэйн-Готарпы | ||||||
Бацька | Хрысціян Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі[d] | ||||||
Маці | Альберціна Фрыдэрыка Бадэн-Дурлахская | ||||||
Жонка | Princess Ulrike Friederike Wilhelmine of Hesse-Kassel[d][2] | ||||||
Дзеці | Едвіга Элізавета Шарлота Гольштэйн-Готарпская, Peter Friedrich Wilhelm, Duke of Oldenburg[d] і Louise Caroline Oldenburg[d][3] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Званне | генерал ад інфантэрыі | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Родны брат караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка. Дзядзька Кацярыны Другой (брат яе маці Іаганы Лізаветы).
Біяграфія
правіцьФрыдрых Аўгуст быў шостым дзіцем у сям’і Крысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага і Альберціны Фрыдэрыкі Бадэн-Дурлахскай.
У канцы 1743 года, калі зайшла гаворка пра сватаўство пляменніцы са спадчыннікам расійскага прастола, Фрыдрых Аўгуст асабіста прывёз у Пецярбург партрэт нявесты, напісаны прускім прыдворным мастаком Антуанам Пэнам.
У 1750 годзе Фрыдрых Аўгуст атрымаў у спадчыну Любекскае княства-біскупства з цэнтрам у Эйтынскай рэзідэнцыі ад старэйшага брата, які праз год павінен быў стаць каралём Швецыі.
Пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста ў 1785 годзе герцагствам за псіхічнахворага сына Фрыдрыха Аўгуста Петэра Фрыдрыха Вільгельма кіраваў яго пляменнік Петэр Фрыдрых Людвіг Ольдэнбургскі, сын Георга Людвіга.
Сям’я
правіць21 лістапада 1752 года ён ажаніўся з Ульрыкай Фрыдэрыкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай, дачкой Максіміліяна Гесэн-Касельскага.
У Фрыдрыха Аўгуста было трое дзяцей:
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Friedrich August Oldenburg, Grand Duke of Oldenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage