Фрыдрых Генрых Якобі
Фрыдрых Генрых Якобі (ням.: Friedrich Heinrich Jacobi; 25 студзеня 1743, г. Дзюсельдорф, Германія — 10 сакавіка 1819) — нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807—12).
Фрыдрых Генрых Якобі | |
---|---|
ням.: Friedrich Heinrich Jacobi | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1743[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1819[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Konrad Jacobi[d] |
Жонка | Helene Elisabeth Jacobi[d] |
Дзеці | Johann Friedrich Jacobi[d], Carl Wigand Maximilian Jacobi[d] і Clara von Clermont[d] |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, раманіст, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія[4] |
Месца працы | |
Член у | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратурная творчасць
правіцьАўтар філаслфскіх раманаў «3 пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779).
Светапогляд
правіцьУ сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І. Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за Д. Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Ф.-Г. Якобі называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам — разважанню. Паводле Ф.-Г. Якобі, змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб'ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Якобі проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Ф.-Г. Якобі крытыкаваў вучэнні І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля, бачыў ў іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі.
Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Ф.-Г. Якобі выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыцця і экзістэнцыялізму.
Зноскі
- ↑ а б Friedrich Heinrich Jacobi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Friedrich Heinrich Jacobi // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Якоби Фридрих Генрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Якоби, Фридрих Генрих // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
Літаратура
правіць- Савеня А. Якобі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).