Фрыдрых III Гогенцолерн
Фрыдрых III (Фрыдрых Вільгельм Мікалай Карл, ням.: Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl von Preußen; 18 кастрычніка 1831, Патсдам, Прусія — 15 чэрвеня 1888, Патсдам, Германская імперыя) — імператар (кайзер) Германіі і кароль Прусіі з 9 сакавіка 1888 года, прускі генерал-фельдмаршал (28 кастрычніка 1870), рускі генерал-фельдмаршал (1872). Кронпрынц Фрыдрых быў адным з самых шматабяцальных спадчыннікаў прастола Еўропы, але валадарыў усяго 99 дзён, памёршы ад пакутлівай хваробы.
Фрыдрых III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вільгельм I | ||||||
Пераемнік | Вільгельм II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вільгельм I | ||||||
Пераемнік | Вільгельм II | ||||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1831[1][2][…] |
||||||
Смерць |
15 чэрвеня 1888[1][2][…] (56 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гогенцолерны | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl von Preußen | ||||||
Бацька | Вільгельм I Гогенцолерн | ||||||
Маці | Аўгуста Саксен-Веймар-Айзенахская[d] | ||||||
Жонка | Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d][5][6] | ||||||
Дзеці | Вільгельм II Гогенцолерн[5], Princess Charlotte of Prussia[d], Prince Henry of Prussia[d], Prince Sigismund of Prussia[d], Princess Viktoria of Prussia[d], Prince Waldemar of Prussia[d], Сафія Пруская і Princess Margaret of Prussia[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранін | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал-фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын прынца Вільгельма Прускага (будучага караля і імператара Вільгельма I) і Аўгусты Веймарскай, пляменнік Фрыдрыха Вільгельма IV.
Кронпрынц
правіцьУ 1861 годзе, пасля ўзыходжання бацькі на прастол, стаў кронпрынцам Прусіі і ў гэтай якасці камандаваў войскамі сваёй краіны ў Пруска-аўстрыйскай вайне 1866 года і Франка-прускай вайне. Меў палкаводчы талент, адыграў ключавую ролю ў перамозе над аўстрыйцамі пад Садовай. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў арміі і народзе як «Наш Фрыц» (ням.: Unser Fritz). Пасля перамогі ў Франка-прускай вайне (1871) Фрыдрых, які стаў ужо спадчыннікам прастола новай Германскай імперыі, атрымала жазло рускага генерал-фельдмаршала.
З-за ліберальных поглядаў канфліктаваў з канцлерам Бісмаркам. Быў праціўнікам узмацнення канфрантацыі ў Еўропе, падтрымліваў унутрыгерманскую інтэграцыю. Аднак Бісмарк утрымліваў яго ад якога-небудзь рэальнага ўплыву на палітыку.
Валадаранне
правіцьКалі памёр Вільгельм I (9 сакавіка 1888 года), Фрыдрых, які ўзышоў на прастол, быў ужо смяротна хворы на рак гартані. Раней, з-за памылковага дыягназу, пастаўленага яму ў 1887 годзе, была адменена аперацыя, якая магла б спыніць рост пухліны. Амаль год кронпрынц правёў на лячэнні ў Англіі, Ціролі і, нарэшце, у Сан-Рэма, адкуль вярнуўся ў Германію, ужо стаўшы імператарам. За месяц да ўзыходжання на прастол урач Фрыдрых фон Браман зрабіў кронпрынцу трахеастамію, пасля якой ён страціў магчымасць размаўляць і меў зносіны з атачэннем пасродкам пісьма. Яго лячэннем таксама займаўся Эрнст фон Бергман. За 99 дзён валадарання імператар з дзяржаўных спраў паспеў толькі адправіць у адстаўку неэфектыўнага кансерватара, міністра ўнутраных спраў Роберта Віктара фон Путкамера (за шэсць дзён да смерці, 9 чэрвеня). Так 1888 год стаў у Германіі годам трох імператараў.
Адзнакі
правіцьФрыдрых і яго жонка лічыліся парай з ліберальнымі сімпатыямі; спадчыннік абмяркоўваў магчымыя планы палітычных рэформ з цешчай, брытанскай каралевай Вікторыяй. Пасля Вільгельм II аддаваў перавагу спасылацца ў якасці ўзору на дзеда, Вільгельма I (які артымаў пры ім афіцыйны эпітэт «Вільгельм Вялікі»), не згадваючы бацьку. Шмат хто з палітыкаў і гісторыкаў казалі і тады, і асабліва пасля пачатку Першай сусветнай вайны, што калі б Фрыдрых III і ліберальна настроены аўстрыйскі кронпрынц Рудольф, які загінуў праз паўгода пасля яго 30 студзеня 1889 года, пражылі доўга, лёс Еўропы мог бы быць іншым, і палітыка Германіі з Аўстрыяй не прывяла б да Першай сусветнай вайны[7]. Існуе таксама меркаванне, што лібералізм і міралюбнасць Фрыдрыха і маштаб рэформ, якія ён мог бы распачаць, перабольшаны па кантрасце з дзейнасцю Вільгельма II.
Культурная дзейнасць
правіцьКронпрынц быў ініцыятарам стварэння мастацкага музея ў Берліне, адкрытага праз 16 гадоў пасля яго смерці (1904) у яго дзень нараджэння пад назвай «Музей імператара Фрыдрыха». З 1956 года ён завецца Музей Бадэ па імі мастацтвазнаўца Вільгельма фон Бадэ, які кіраваў зборам першай калекцыі для музея.
Сям’я
правіцьУ 1858 годзе ажаніўся з прынцэсай Вікторыяй, старэйшай дачкой брытанскай каралевы Вікторыі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася восем дзяцей:
- Вільгельм II (1859—1941), будучы імператар;
- Шарлота (1860—1919), у шлюбе з Бернхардам III, герцагам Саксен-Мейнінгенскім;
- Генрых (1862—1929), гросадмірал германскага флоту, у шлюбе з Ірэнай Гесэнскай;
- Жыгімонт (1864—1866), памёр у дзяцінстве ад менінгіту;
- Вікторыя (1866—1929), у першым шлюбе з Адольфам Шаўмбург-Ліпэ, у другім з Аляксандрам Зубковым;
- Вальдэмар (1868—1879), памёр ад дыфтэрыі;
- Сафія (1870—1932), у шлюбе з каралём Грэцыі Канстанцінам I;
- Маргарыта (1872—1954), у шлюбе з Фрыдрыхам Карлам Гесэнскім.
Менавіта пасля вяселля Фрыдрыха і Вікторыі ў Еўропе атрымаў шырокую папулярнасць напісаны яшчэ ў 1842 г. вясельны марш Фелікса Мендэльсона.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Friedrich III, Deutscher Kaiser, König von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Frederic III de Prússia // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118535668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118535668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Tipton, Frank (2003). A History of Modern Germany Since 1815. London: Continuum International Publishing Group. ISBN 978-0-8264-4910-8, p. 175—176. http://books.google.com/books?id=6jgCcG3fQrMC.
Спасылкі
правіць- Генерал-фельдмаршал спадчынны прынц Прускі Фрыдрых Вільгельм Архівавана 23 сакавіка 2008.