Фрыдрых V Вітэльсбах

(Пасля перасылкі з Фрыдрых V, курфюрст Пфальца)

Фрыдрых V (ням.: Friedrich V, 26 жніўня 1596 — 29 лістапада 1632) — курфюрст Пфальцкі 16101623, кароль Чэхіі (Фрыдрых I) 16191620, сын і спадчыннік Фрыдрыха IV, курфюрста Пфальцкага, і Луізы Юліяны Аранскай, дачцы Вільгельма Аранскага і Шарлоты Манпансье дэ Бурбон.

Фрыдрых V Пфальцкі
ням.: Friedrich V von Pfalz
Kurfürst Friedrich V. von der Pfalz als König von Böhmen.jpg
Фрыдрых V, курфюрст Пфальцкі.
Карціна Герыта ван Хонтхаста (1634)
Arms of the Electoral Palatinate (Variant 1).svg
Курфюрст Пфальца
19 верасня 1610 — 1623
Папярэднік Фрыдрых IV
Пераемнік Максіміліян I Баварскі
23-і Кароль Чэхіі
4 лістапада 1619 — 13 лістапада 1620
(пад імем Фрыдрых I Зімовы кароль')
Папярэднік Маціяс
Пераемнік Фердынанд II
 
Дзейнасць арыстакрат
Веравызнанне пратэстанцтва
Нараджэнне 16 (26) жніўня 1596 ці 26 жніўня 1596(1596-08-26)[1][2]
Смерць 29 лістапада 1632(1632-11-29)[3][4][…] (36 гадоў)
Дынастыя Род Вітэльсбахаў
Бацька Фрыдрых IV[d]
Маці Луіза Юліяна Аранская-Насау[d]
Жонка Елізавета Сцюарт
Дзеці сыны: Фрыдрых Генрых, Карл I Людвіг, Руперт фон Шымерн, Морыц, Людвіг, Эдуард, Іаган Філіп Фрыдрых і Густаў Адольф
дочкі: Елізавета, Луіза Марыя, Генрыэта Марыя, Шарлота і Сафія
 
Узнагароды
ордэн Падвязкі

БіяграфіяПравіць

Фрыдрых V атрымаў у спадчыну курфюрства Пфальц пасля смерці бацькі 19 верасня 1610 года. У 1618 годзе годзе пачалося чэшскае паўстанне супраць імператара Фердынанда II (т. з. Другая Пражская дэфенестрацыя), якое перарасло ў Трыццацігадовую вайну. Паўстанцы прапанавалі 28 верасня 1618 года Фрыдрыху карону Чэхіі, як лідару Евангелічнай уніі, заснаванай яго бацькам для абароны пратэстанцызму ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Фрыдрых прыняў прапанову і быў каранаваны 4 лістапада 1619 года, аднак хутка пацярпеў паражэнне ў бітве на Белай Гары (8 лістапада 1620 года), атрымаўшы мянушку Зімовы кароль. Ён заставаўся намінальна каралём Багеміі да 13 лістапада 1620 года. Пасля гэтага імперскія войскі ўварваліся ў яго асноўныя ўладанні — Пфальц. Імперскім эдыктам у 1623 годзе ён быў пазбаўлены ўладанняў і тытула. Да канца жыцця ён з сям'ёй знаходзіўся ў выгнанні.

Сям'яПравіць

Жонка: з 1613 Елізавета Сцюарт, дачка Якава I, караля Англіі, і Ганны Дацкай. Дзеці:

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Frederik V van Bohemen // RKDartists
  3. Frederick V, Elector Palatine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Frederick V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Frederik V van Bohemen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118693522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.