Фрызскія астравы

Фры́зскія астравы (Фрысла́ндскія, Ва́тавыя астравы) (нідэрл.: Waddeneilanden, ням.: Friesischen Inseln) — архіпелаг на паўночным захадзе Еўропы ў Паўночным моры.

Фрызскія астравы
Размяшчэнне
53°57′00″ пн. ш. 8°30′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўночнае мора
Краіна
Фрызскія астравы (Германія)
Фрызскія астравы
Фрызскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы пралягаюць ланцужком уздоўж узбярэжжа трох краін з захаду на ўсход на працягу больш за 250 кіламетраў, адгароджваючы ад Паўночнага так званае Ватавае мора. Астравы ўключаны ў склад тэрыторыі Нідэрландаў, Германіі і Даніі.

Астравы маюць дзюннае паходжанне. Знаходзяцца ў прыліўна-адліўнай зоне Паўночнага мора.

Архіпелаг атрымаў сваю назву ад Фрызіі, уздоўж тэрыторыі якой ён размешчаны. Фрызія з'яўлялася месцам жыхарства фрызскага народа.

У зоне астравоў размяшчаюцца вусці многіх паўнаводныя рэк Еўропы: Эльба, Эмс, Везер. Уздоўж астравоў праходзяць важныя транспартныя марскія шляхі.

Астравы падзяляюцца на:

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 485. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць