Фрэдэрыку Шавіс Гедыс

Фрэдэры́ку Ша́віс Ге́дыс[3] (парт.: Frederico Chaves Guedes; нар. 3 кастрычніка 1983, Тэофілу-Атані, Бразілія), больш вядомы як Фрэдбразільскі футбаліст, нападнік клуба «Крузейру» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Амаль усю кар’еру выступае ў чэмпіянаце Бразіліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры французскага клуба «Ліён», з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі.

Футбол
Фрэд
Fred final copa confederacoes 2013.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фрэдэрыку Шавіс Гедыс
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1983(1983-10-03)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Бразіліі Крузейру
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Сцяг Бразіліі Амерыка Мінейру 26 (9)
2004—2005 Сцяг Бразіліі Крузейру 43 (24)
2005—2009 Сцяг Францыі Алімпік Ліён 87 (34)
2009—2016 Сцяг Бразіліі Флуміненсі 153 (91)
2016—2017 Сцяг Бразіліі Атлетыку Мінейру 57 (24)
2018— Сцяг Бразіліі Крузейру
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2014 Сцяг Бразіліі Бразілія 39 (18)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Золата Венесуэла 2007
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лістапада 2014
Commons-logo.svg Фрэдэрыку Шавіс Гедыс на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Фрэд правёў чатыры сезону ў клубе «Амерыка Мінейру», пасля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клуб Белу-Арызонты «Крузейру» ў сярэдзіне сезону 2004. Пасля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузейру» ў сезоне 2005 года Фрэд быў выкуплены французскім чэмпіёнам клубам «Ліён» за 15 мільёнаў еўра[4].

Забіўшы ў першым сваім сезоне ў новым клубе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сезоне 2005/06, і выйграў свой ​​першы чэмпіёнскі тытул з «Ліёнам». Хоць ігрок і прапусціў два месяцы сезону 2006/07 з-за траўмы[5], Фрэд усё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў найлепшым бамбардзірам клуба, а «Ліён» зноў узняўся на вяршыню французскага футбола. Тым не менш, падчас сезону 2007/08, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[6]. Пасля вяртання да футболу ў кастрычніку 2007 года, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэшскага галеадора Мілана Бараша і выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бензема, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.

Пасля сканчэння дагавора з французскім клубам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразільскім клубам «Флуміненсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 года нападнік адзначыўся дублем, а клуб атрымаў перамогу з лікам 3:1.

З 2009 года на працягу сямі сезонаў выступаў за «Флуміненсі». У чэрвені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Атлетыку Мінейру». У снежні 2017 года, разарваўшы кантракт з папярэднім клубам, перайшоў у «Крузейру».

МіжнароднаяПравіць

Фрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 27 красавіка 2005 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Ігрок быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2006. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 года.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

«Ліён»:

«Флуміненсі»:

«Атлетыку Мінейру»:

«Крузейру»:

МіжнародныяПравіць

Бразілія:

Зноскі

  1. FRED frederico chaves guedes // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Frederico Chaves Guedes // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Arbitration CAS 2005/O/985 Feyenoord Rotterdam N.V. v. Cruzeiro Esporte Club. Court of Arbitration for Sport.
  5. Fred facing two months out. UEFA.com.
  6. Fred injury leaves Lyon short. UEFA.com.

СпасылкіПравіць