Фрэдэрык VI
Фрэдэрык VI (дацк.: Frederik 6.; 28 студзеня 1768, Капенгаген — 3 снежня 1839, Капенгаген) — прынц-рэгент Даніі і Нарвегіі ў 1784—1808 гадах, кароль Даніі і Нарвегіі ў 1808—1814 гадах, кароль Даніі з 1814 года, з дынастыі Ольдэнбургаў. Сын Крысціяна VII і Караліны-Мацільды, па маці пляменнік брытанскага караля Георга III. Прадстаўнік т. з. адукаванага абсалютызму.
БіяграфіяПравіць
Па дасягненні 16-гадовага ўзросту прызначаны рэгентам пры псіхічнахворым бацьку. Фрэдэрык правёў шэраг рэформ у Даніі: у 1788—1800 гадах адмяніў крапасное права, нармаваў паншчыну (захоўвалася да 1848 года), пазбавіў памешчыкаў права прызначаць суддзяў, адмяніў рабства ў вест-індскіх калоніях (у 1792 годзе). У саюзе з Расіяй вёў у 1788—1790 гадах безвыніковую вайну супраць Швецыі.
Пасля бамбардзіроўкі Капенгагена англічанамі Фрыдэрык на боку Францыі ўдзельнічаў у напалеонаўскіх войнах, якія скончыліся для Даніі ваеннай паразай, поўным спусташэннем (у 1813 годзе было абвешчана дзяржаўнае банкруцтва) і стратай Нарвегіі (скасаванне Дацка-нарвежскай уніі), астравы Гельгаланд і іншых тэрыторый. Пад ціскам апазіцыі ў першай палове 1830-х гадоў пагадзіўся на скліканне правінцыйных саслоўных сходаў з дарадчымі функцыямі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Frederick VI of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Frederick VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Frederik VI Oldenburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 5,8 Lundy D. R. The Peerage
Папярэднік: Крысціян VII |
Кароль Даніі 1808—1839 |
Пераемнік: Крысціян VIII |
Папярэднік: Крысціян VII |
Кароль Нарвегіі 1808—1814 |
Пераемнік: Крысціян Фрэдэрык |