Фрэнк Герберт
Фрэнк Герберт (англ.: Frank Patrick Herbert; 8 кастрычніка 1920, Такома, Вашынгтон, ЗША — 11 лютага 1986, Мэдысан, Вісконсін, ЗША) — амерыканскі пісьменнік-фантаст, вядомы, перш за ўсё, як аўтар цыклу «Хронікі Дзюны», асабліва першага рамана з гэтага цыклу — «Дзюна». Сага аб Дзюне, дзеянне якой адбываецца ў аддаленай будучыні і працягваецца на працягу пяці тысячагоддзяў, падымае такія пытанні, як выжыванне чалавецтва ў працэсе эвалюцыі, праблемы экалогіі, узаемадзеяння рэлігіі, палітыкі і ўлады. Многія лічаць гэты цыкл класікай навуковай фантастыкі.
Фрэнк Герберт | |
---|---|
Frank Herbert | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Franklin Patrick Herbert, Jr. |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1986[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Flora Lillian Parkinson[d] і Theresa Diane Shackelford[d] |
Дзеці | Браян Герберт[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік-фантаст |
Гады творчасці | 1945—1986 |
Жанр | Навуковая фантастыка |
Дэбют | Looking for Something? («Шукаеш штосьці?») |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Творы на сайце Lib.ru | |
![]() |
Біяграфія
правіцьФрэнклін Патрык Герберт-малодшы нарадзіўся 8 кастрычніка 1920 года ў Такоме (штат Вашынгтон) у сям’і Фрэнкліна Патрыка Герберта-старэйшага і Эйлін Герберт. З дзяцінства захапляўся кнігамі. У юныя гады працаваў у газетах, у тым ліку фатографам.
Пасля таго як ЗША ўступілі ў Другую сусветную вайну, ён шэсць месяцаў служыў фатографам у Ваенна-марскім флоце ЗША, атрымаў чэрапную траўму і быў дэмабілізаваны[4].
Пасля вайны Герберт вучыўся ў Вашынгтонскім універсітэце, які не скончыў.
Вярнуўся да працы ў медыя і дзесяць гадоў быў аўтарам і рэдактарам часопіса California Living.
Быў тройчы жанаты. Ад двух шлюбаў меў адну дачку і двух сыноў.
Памёр 11 лютага 1986 года ў Мэдысане (штат Вісконсін) ва ўзросце 65 гадоў[4].
Творчасць
правіцьПершы твор Фрэнка Герберта пад назвай "Шукаеш штосьці?" (англ.: Looking for Something) пабачыў свет у красавіку 1952 года.
Аднак шырокую вядомасць пісьменнік атрымаў толькі ў 1963 годзе, калі быў апублікаваны ягоны твор «Свет Дзюны» (англ.: Dune World). Працяг атрымаў назву «Прарок Дзюны» (англ.: The Prophet of Dune). У 1965 годзе гэтыя два творы былі аб'яднаны ў раман «Дзюна», які хутка стаў адным з самых папулярных фантастычных раманаў XX стагоддзя[4].
Працяг гісторыі Дзюны:
- «Месія Дзюны» (англ.: Dune Messiah, 1969)
- «Деці Дзюны» (англ.: Children of Dune, 1976)
- «Бог-імператар Дзюны» (англ.: God Emperor of Dune, 1981)
- «Ерэтыкі Дзюны» (англ.: Heretics of Dune, 1984)
- «Капітул Дзюны» (англ.: Chapterhouse: Dune, 1985).
Фрэнк Герберт з'яўляецца аўтарам шматлікіх іншых твораў.
Ідэі і тэмы
правіцьФрэнк Герберт у сваіх творах даследаваў складаныя ідэі, звязаныя з філасофіяй, рэлігіяй, псіхалогіяй, палітыкай і экалогіяй. Мекаторыя з іх сталі актуальнымі ў наш час. Пры гэтым ён ухіляўся ад таго, каб даваць чытачам гатовыя адказы на цяжкія пытанні[5].
Ключавыя тэмы ягоных твораў[5][6][7]:
- Праблема лідара – чаму людзі схільныя безумоўна падпарадкоўвацца харызматычным кіраўнікам, як павязаны паміж сабою рэлігія, палітыка і ўлада.
- Экалогія – быў адным з першых аўтараў-фантастаў, хто высунуў экалагічную тэматыку на першы план.
- Выжыванне і адаптацыя чалавека, ягоныя магчымасці і патэнцыял.
- Сутнасць разумнасці, вар'яцтва і ўздзеяння на чалавека рэчываў, якія змяняюць ягоныя паводзіны і якасці (напрыклад, прыправа, або меланж — англ.: melange, або the spice у «Дзюне»).
- Роля навучанне, выкладання і сістэмнага мыслення ў фармаванні цывілізацыі.
Узнагароды
правіцьФрэнк Герберт быў адзначаны літаратурнымі прэміямі Х’юга і Неб’юла.
Уплыў
правіць«Дзюна» Фрэнка Герберта — найбольш прадаваны навукова-фантастычны раман усіх часоў[8], а ўвесь цыкл лічыцца класікай жанру навуковай фантастыкі[9].
Серыя неаднаразова адаптавалася, у тым ліку ў выглядзе:
- мастацкага фільма «Дзюна» Дэвіда Лінча (1984),
- міні-серыялаў «Дзюна Фрэнка Герберта» (2000) і «Дзеці Дзюны» (2003),
- трылогіі Дэні Вільнёва «Дзюна» (2021), «Дзюна: Частка другая» (2024)[10][11], трэцяя частка якой рыхтуецца да снежня 2026 года,
- серыяла HBO «Дзюна: Прароцтва»[12].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Frank Herbert // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Frank HERBERT // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sci-Fi Author of Best Seller 'Dune' Dead at 65 — 1986. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ а б в Herbert, Frank Patrick (1920-1986) . historylink.org. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ а б Фрэнк Герберт. Что значит быть человеком? (англ.) . egoistmag.ru. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Черви, специи и мифы. Почему мы так любим «Дюну» Фрэнка Герберта . Labirint.RU. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Алиса Рекунова. «Происхождение Дюны». Эссе писателя Фрэнка Герберта о создании великой научно-фантастической вселенной (руск.). Дискурс (3 июля 2023).
- ↑ PNNOnline. SCI FI Channel Auction to Benefit Reading Is Fundamental :: PNNOnline :: . pnnonline.org. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Kunzru, Hari. Dune, 50 years on: how a science fiction novel changed the world (англ.) . The Guardian (3 ліпеня 2015). Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Denis Villeneuve’s 'Dune' Will Probably Finish Its Story — But There's a Catch (англ.). Inverse (20 лютага 2024). Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Murphy, Chris. Denis Villeneuve Still Has a “Dream” of a 'Dune' Trilogy (англ.) . Vanity Fair (28 жніўня 2023). Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Dune: Prophecy | Official Website for the HBO Series | HBO.com(нявызн.). Праверана 27 мая 2025.