Фрэнк Капра
Фрэнк (Франк) Капра (Франчэска Расарыа Капра, Фрэнк Расэл Капра; 18 мая 1897 — 3 верасня 1991) — амерыканскі кінарэжысёр і прадзюсар італьянскага паходжання, майстар бурлескнай камедыі, лаўрэат прэміі «Оскар» (1935, 1937, 1939).
Фрэнк Капра | |
---|---|
Frank Capra | |
| |
Імя пры нараджэнні | Франчэска Расарыа Капра |
Дата нараджэння | 18 мая 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1991[1][2][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Helen Howell[d] |
Дзеці | Frank Capra, Jr.[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, banjoist, прафсаюзны дзеяч, прадзюсар, рэжысёр |
Кар’ера | 1926—1961 |
Кірунак | прапагандысцкі фільм[d] і screwball comedy film[d] |
Узнагароды | прэмія «Оскар» за найлепшы фільм (1935, 1937, 1939) |
IMDb | ID 0001008 |
![]() |
Біяграфія Правіць
Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. Пачынаў як комік у нямых фільмах з Г. Лэнгданам, у т.л. «Дужы чалавек» (1926). Найлепшыя работы вылучаюцца арыгінальнасцю сюжэтаў, дасціпнасцю, свабоднымі дыялогамі, гумарам і прывабнасцю герояў («Гэта здарылася аднойчы ў начы», 1934; «Містэр Дзідс пераязджае ў горад», 1936; «З сбой не панясеш», 1938; за ўсе — прэмія «Оскар». У час Другой сусветнай вайны кіраваў (з рэжысёрам А. Літваком) стварэннем серыі мантажных фільмаў «Чаму мы ваюем», у т.л. фільма «Бітва за Расію» (1943).
Фільмаграфія Правіць
- 1938 — З сабой не панясеш
- 1946 — Гэтае цудоўнае жыццё
Заўвагі Правіць
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).