Фрэнсіс Легат Шантры

Фрэнсіс Легат Шантры (англ.: Francis Leggatt Chantrey) — брытанскі скульптар геаргіянскай эры, які паводле «завяшчання Шантры» (Chantrey Bequest), або «Фонда Шантры» (Chantrey Fund), пакінуў сваю маёмасць для развіцця мастацкага здабытку нацыі.

Фрэнсiс Легат Шантры
англ.: Francis Leggatt Chantrey
Фатаграфія
Аўтапартрэт; прыкладна 1810
Дата нараджэння 7 красавіка 1781(1781-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1841(1841-11-25) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства Сцяг Англіі Англія
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Жанр скульптар
Уплыў на John Francis[d][1]
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё правіць

Шантры нарадзіўся ў Нортане, побач з Шэфілдам (калі той быў часткай Дэрбішыра), дзе ў яго бацькі, цесляра, была маленькая ферма. Яго бацька памёр, калі Шантры было 12[2]; яго маці выйшла замуж ізноў, пакінуўшы сына без выразна вызначанай прафесіі. У 15 гадоў, калі ён працаваў бакалейшчыкам у Шэфілдзе, ён убачыў узоры разьбы па дрэве і папрасіўся ў навучанне да цесляра, пасля чаго быў змешчаны да містэра Рамсея (Mr Ramsay), разьбяра і пазалотніка. Якасць яго прац было заўважана Джонам Рафаэлем Смітам, выдатным мастаком і гравёрам, які даў яму ўрокі жывапісу[3]. У 1802 годзе Шантры сам заплаціў 50 фунтаў стэрлінгаў, каб выкупіць сябе з вучнёўства ў Рамсея (якому ён служыў усяго 6 месяцаў), і заснаваў уласную студыю для партрэтнага жывапісу ў Шэфілдзе, што дазволіла яму назапасіць грошы і перабрацца ў Лондан.

Шантры атрымаў працу асістэнта разьбяра па дрэве, але ў той жа час прысвяціў сябе партрэтнаму жывапісу, стварэнню бюстаў і мадэляванню ў гліне. Ён правандроўнічаў у Дублін, дзе моцна захварэў і страціў усе валасы[2]. Затым ён вярнуўся ў Лондан і выстаўляў свае карціны на выставах Каралеўскай акадэміі на працягу некалькіх гадоў, пачынаючы з 1804 года, але з 1807 прысвяціў сябе пераважна скульптуры. Скульптар Джозэф Нолкенс (Joseph Nollekens) адзначаў якасць яго прац. У 1807 годзе Шантры ажаніўся са сваёю стрыечнай сястрой, міс Эн Вейл (Ann Wale)[3], у якой была свая некаторая маёмасць. Першай творчай скульптурай сярод работ Шантры была галава Сатаны, якая выстаўлялася ў Каралеўскай Акадэміі ў 1808 годзе. Пасля гэтага ён выканаў для Грынвіцкага шпіталя чатыры вялізныя бюсты адміралаў Адама Дункана, Рычарда Хаў, Джона Джэрвіса і Гарацыя Нэльсана, і чуткі так хутка зрабілі яму рэпутацыю, што наступны бюст, які ён выканаў — Джона Хорна Тука, — прынёс яму 2000 фунтаў стэрлінгаў.

З гэтага часу Шантры практычна бесперапынна займаўся аплатнай работай. У 1819 годзе ён пабываў у Італіі і пазнаёміўся там з самымі выбітнымі скульптарамі Фларэнцыі і Рыма. Ён быў абраны ў асацыяцыю (у 1815 годзе), а потым і ў члены (у 1818 годзе) Каралеўскай акадэміі, атрымаў ступень магістра ў Кембрыджы, ступень доктара (Doctor of Civil Law) ў Оксфардзе, і ў 1835 годзе быў прысвечаны ў рыцары. Ён памёр пасля хваробы працягласцю ў 2 гадзіны, на працягу некалькіх гадоў да гэтага пакутуючы ад хваробы сэрца, і быў пахаваны ў магіле, спраектаванай ім жа ў царкве свайго роднага сяла ў Дэрбішыры (цяпер у Шэфілдзе).

Працы правіць

 
Спячыя дзеці (1817 год), партрэт дзвюх маладых сясцёр, Элен-Джэйн і Марыяны (Ellen-Jane, Marianne), якія памерлі пры трагічных абставінах у 1812 годзе

Шантры стварыў мноства прац. Асноўнымі з іх з’яўляюцца статуя Джорджа Вашынгтона ў Бостане (Масачусэтс), Георга III у лонданскім Гайдхоле, Уільяма Піта-малодшага на Гановер Сквер ў Лондане, Джэймса Вата ў Вестмінстэрскім абацтве, Уільяма Роскаў і Джона Дальтона ў Манчэстарскай ратушы, і так далей, аднак найлепшай лічыцца мармуровая скульптура «Дзеці, якія спяць», размешчаная ў Лічфілдскім саборы. Гэта не адзіны царкоўны помнік скульптара; у 1826 годзе, напрыклад, ён афармляў мемарыял у Каване для графа Фарнхама[4]. У Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі захоўваецца незвычайны бюст Уільяма Страта, а ў царкве Снэйта размешчаны характэрны помнік Джону Доўнэю (John Dawnay)[5].

Завяшчанне правіць

31 снежня 1840 г. Шантры, у якога не было дзяцей, завяшчаў усю сваю рухомую маёмасць, якая застанецца пасля яго скону або пасля другога шлюбу яго ўдавы, у давернае кіраванне прэзідэнта і папячыцеляў Каралеўскай акадэміі мастацтваў (ці, у выпадку роспуску Акадэміі, ва ўпраўленне грамадству, якое зойме яе месца); прыбытак павінен быў быць накіраваны на заахвочванне развіцця выяўленчых мастацтваў Вялікабрытаніі і на куплю твораў мастацтваў гэтакай высокай якасці, якая толькі можа быць знойдзена. Фонды могуць назапашвацца не больш за пяць гадоў, і могуць быць набыты працы брытанскіх або замежных мастакоў, жывых або мёртвых, калі работы былі выкананы ў Вялікабрытаніі ці ў яе берагоў. Цэны павінны быць «ліберальнымі», і набыццё работ павінна ажыццяўляцца выключна на падставе асабістых заслуг мастака, і ні ў якім выпадку не па прычыне добрага стаўлення да мастака або яго сям’і. Усе работы павінны быць завершаны да пакупкі.

Лэдзі Шантры памерла ў 1875 годзе, і праз два гады фонд пачаў працу. Першапачаткова для размяшчэння работ была абраная галерэя Музея Вікторыі і Альберта, а затым калекцыя была перададзена ў Нацыянальную галерэю. У 1888—1889 гадах прайшлі суды, на якіх прапаноўвалася аплачваць работы скульптараў, якія зрабілі злепкі ў гіпсе або воску, каб даць ім сродкі для завяршэння работ у бронзе ці мармуры, але суд пастанавіў, што гэта было б парушэннем завяшчання.

Да 1905 года ўключна былі набытыя 203 працы — усе, акрамя дзвюх, у жывых мастакоў — па кошце каля £ 68,000. З іх 175 былі малюнкамі, выкананымі маслам, 12 — акварэлямі і 16 — скульптурамі (10 у бронзе і 6 у мармуры).

Фонд працягвае быць актыўным і ў наш час[6].

Зноскі

  1. http://sculpture.gla.ac.uk/view/person.php?id=msib7_1206707396
  2. а б Dictionary of British sculptors, 1660—1851, Robert Gunnis
  3. а б Burke, Edmund. Annual Register volume 83. p. 232. Праверана 30 July 2011.
  4. Potterton, H. (1975) Irish Church Monuments, 1570—1880
  5. Betjeman, John, ed. (1968) Collins Pocket Guide to English Parish Churches: the North. London: Collins; p. 349
  6. Sharon Macdonald, Gordon Fyfe Theorizing museums: representing identity and diversity in a changing world. — Wiley-Blackwell, 1996. — 236 p. — ISBN 9780631201519
  • D. S. MacColl, The Administration of the Chantrey Bequest, by (London, 1904), a controversial publication by the leading assailant of the Royal Academy;
  • Arthur Fish, Chantrey and His Bequest (London, 1904), a complete illustrated record of the purchases, etc.;
  • H. J. Laidlay, The Royal Academy, its Uses and Abuses (London, 1898), controversial;
  • Report from the Select Cornmittee of the House of Lords on the Chantrey Trust, together with the Proceedings of the Committee, Minutes of Evidence and Appendix (Wyman & Sons, 1904), and Index (separate publication, 1904).