Фудзівара (род)
японскі арыстакратычны род
Фудзівара — старажытны японскі арыстакратычны род. Яго палітычнае ўзвышэнне пачалося ў VII стагоддзі, з VIII стагоддзя ўсталяваўся звычай выбіраць жонак імператарам Японіі выключна з роду Фудзівара. З IX стагоддзя прадстаўнікі роду Фудзівара сталі практычна правіцелямі Японіі з тытуламі рэгентаў (сэсё) або канцлераў (кампаку), амаль пазбавіўшы імператараў улады. З пачатку распаду дзяржавы на ўдзелы ў сярэдзіне XI стагоддзя Фудзівара фактычна страцілі рэальную ўладу, хоць фармальна кіравалі да 1184 года. З роду Фудзівара вядома шмат палітычных і дзяржаўных дзеячаў Японіі. Патрыярх роду — Фудзівара-но Каматары.
Фудзівара | |
---|---|
яп.: 藤原氏 | |
Родапачынальнік | Фудзівара-но Каматары |
Галіны роду | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).