Фумарола (італ.: fumarola, ад лац.: Fumo — дым) — расколіны і адтуліны, якія размяшчаюцца ў кратарах, на схілах і ля падножжа вулканаў і служаць крыніцамі гарачых газаў. Вылучаюць першасныя фумаролы, па якіх уздымаюцца вылучаныя з магмы газы, і другасныя фумаролы, у якіх крыніцай газаў служаць яшчэ не астылыя лававыя патокі і піракластычныя адклады, якія не маюць прамой сувязі з жаралом вулкана.

Фумаролы на глетчары, які пакрывае вулкан Фопікд
Фумарольная тэрма ў Хверавеліры (Ісландыя)

Выхады вулканічнага газу праз фумаролы з'яўляюцца поствулканічнай з'явай і сведчаць аб пераходзе вулкана ў прамежкавую паміж вывяржэннямі стадыю або яго канчатковым згасанні.

Фумаролы падзяляюцца на сухія высокатэмпературныя, кіслыя, шчолачна-нашатырныя, сярністыя, або серавадародныя (сальфатары), вуглякіслыя (мафеты). Гарачыя (650—1000 °C) сухія фумаролы ўтрымліваюць нязначную колькасць вадзянога пару, а вылучаныя імі газы ўтрымліваюць субліматы шчолачных галагенідаў (NaCl, KCl і іншых).

Фумарольные дымы большасці астатніх фумарол утрымоўваюць вялікую колькасць вадзянога пару. Яго асноўнай крыніцай з’яўляюцца грунтавыя воды, разагрэтыя блізкімі да паверхні пластамі магмы і высокатэмпературнымі фумарольнымі газамі. Акрамя вады, праз фумаролы вылучаецца вуглякіслы газ, разнастайныя аксіды серы, серавадарод, галагенавадароды і іншыя хімічныя злучэнні, што робіць гэтыя выдзяленні небяспечнымі для чалавека. Тым не менш, насычаныя вадой фумарольныя дымы — гэта пажыўнае асяроддзе для некаторых відаў бактэрый.

Літаратура

правіць