Фунт стэрлінгаў (£; англ.: pound sterling, міжнароднае абазначэнне GBP) — афіцыйная грашовая адзінка Вялікабрытаніі. Адзін фунт дзеліцца на 100 пенсаў. Існуюць манеты з наміналам: 1 пені, 2 пенсы, 5 пенсаў, 10 п., 20 п., 50 п., 1£, 2£; банкноты 5£, 10£, 20£, 50£ (сустракаюцца рэдка).

Фунт стэрлінгаў
англ.: Pound sterling

Код ISO 4217 GBP
Краіна Вялікабрытанія
Складаецца з 100 пенсаў
Пазначэнне £
Цэнтральны банк Bank of England
Вэб-сайт bankofengland.co.uk
Абменны курс (на 20.09.2011)
1 USD = 0.868 GBP
1 RUB = 0.02058 GBP

Паходжанне слова правіць

Брытанскі фунт часта абазначаюць сімвалам £ (радзей L). Гэты сімвал з’яўляецца напісанай у старым стылі вялікай літарай L, перакрэсленай для абазначэння, што гэта скарачэнне. Скарачэнне бярэ паходжанне ад лацінскага слова libra, што азначае як вагу, так і адзінку масы — фунт. З гэтай прычыны назва брытанскай валюты часта перакладаецца на іншаземныя мовы, але толькі ў раманскіх мовах можа прыводзіць да непаразуменняў, напрыклад, на іспанскай і партугальскай мовах — libra, румынскай — lira, французскай — livre. Для адрознення грашовай адзінкі ад адзінкі вагі дадаюць слова стэрлінг, што ў выпадку срэбра можна перакласці з англійскай як «высокай пробы». Першапачаткова стэрлінгам называлі сярэбраную адзінку вагай 1,555 грамы, што складала 1/240 фунта аптэчнага.

Падзел правіць

Брытанскі фунт дзеліцца на 100 пенсаў, якія абазначаюцца сімвалам «р», так ён завецца і ў штодзённай англійскай мове. Да 15 лютага 1971 года фунт дзяліўся на 240 пенсаў (напісанне якіх скарачалася як «d» ад слова «denar»), яны групаваліся на 20 шылінгаў («l», ці «s» ад «solid»).

Да 1971 года існавала складаная сістэма адпаведнасці грашовых адзінак. Пасля пераходу Вялікабрытаніі на дзесяцічную сістэму 1 фунт = 100 пенсаў. Пенс пасля пераходу на гэтую сістэму ў 1971 годзе першапачаткова меў назву «новы пенс», для азначэння розніцы вартасці.

Старая сістэма правіць

1 фунт 20 шылінгаў
1 саверэн 20 шылінгаў
1 гінея 21 шылінгаў
1 крона 5 шылінгаў
1 паўкрона 2,5 шылінга
1 фларын 2 шылінга
1 шылінг 12 пенсаў
1 пені 4 флорынга

Гісторыя правіць

Стэрлінг быў уведзены ў абарот англійскім каралём Генрыхам II у 1158 годзе і мяняўся на срэбра. У 1816 годзе быў зменены эквівалент фунта са срэбра на золата, і гэта доўжылася да 1914 года. Пасля гэтага абменны курс фунта ўтрымліваўся на ўзроўні каля 4,9 USD за 1£. У 1926 годзе зноў быў уведзены абмен на золата, але з абароту былі вынятыя залатыя манеты, банкноты можна было абмяняць на эквівалентную вагу золата. Сістэма залатога абмену была канчаткова адменена 21 верасня 1931 года падчас Вялікай дэпрэсіі. Пасля адмены сістэмы залатой валюты фунт быў дэвальваваны на 20 %. Фунт стаў цвёрдай валютай у 1946 годзе, што было ўмовай выдзялення 3,75 мільярдаў USD крэдыту Злучанымі Штатамі. Пасля скасавання сістэмы залатой валюты ішлі спробы стабілізаваць курс валюты звязваннем кошту фунта з іншымі валютамі, пачынаючы з амерыканскага долара. Але спробы былі няўдалымі, што прывяло да 30 % дэвальвацыі ў 1949 годзе.

У сярэдзіне 1960-х гадоў прайшла чарговая хваля зніжэння кошту фунта. У 1966 годзе ў выніку зніжэння курсу валюты брытанскі ўрад увёў валютныя абмежаванні. Адным з іх была забарона на вываз з краіны турыстамі больш за 50 фунтаў (адменена ў 1970 годзе). Але ў лістападзе 1967 года фунт быў дэвальваваны на 14,3 % да ўзроўню 2,41 долара. У 1976 годзе наступіў чарговы крызіс. Курс фунта ўпаў у адносінах да долара да ўзроўню 1,57, і Вялікабрытанія была вымушана ўзяць крэдыт у МВФ (2,3 мільярды фунтаў). Самы нізкі курс фунта зарэгістраваны ў лютым 1985 года, калі за адзін фунт давалі 1,05 долара.

У 1988 годзе ўрад Маргарэт Тэтчэр вырашыў звязаць фунт з нямецкай маркай, а ў 1990 годзе ўвайсці ў сістэму Механізму валютных курсаў, з курсам да нямецкай маркі каля 2,9 DEM/GBP. Але ў 1992 годзе курс фунта быў зніжаны пасля гэтак званай «чорнай серады» (16 верасня), калі група валютных спекулянтаў на чале з Джорджам Сорасам правяла спекуляцыйную атаку на фунт, якая прынесла Сорасу каля мільярда долараў, але фунт страціў 25 % кошту на працягу некалькіх дзён. У наш час Вялікабрытанія пакінула фунт пад эгідай еўра, які мае хаджэнне разам з фунтам. Рашэнне аб поўным увядзенні еўра пакінута на будучыню.

Спасылкі правіць