Футабатэй Сімэй 4 красавіка 1864, Токіа — 10 мая 1909) — японскі пісьменнік, перакладчык і літаратурны крытык. Працаваў у стылі рэалізму. Яго твор Укігума (Плывучыя аблокі, 1887) стаў першым сучасным раманам Японіі, які не быў скончаны, але моцна паўплываў на сучаснікаў. Футабатэй пераклаў Івана Тургенева і іншых рускіх рэалістаў на японскую мову.
Футабатэй Сімэй | |
яп.: 二葉亭四迷 | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 28 лютага 1864 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 10 мая 1909[1] (45 гадоў) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменнік, перакладчык, эсперантыст, раманіст, журналіст |
Мова твораў: | эсперанта і японская мова[2] |
![]() |
У 1902 годзе ён вывучаў эсперанта ў Расіі. Вярнуўшыся ў Японію ў 1906 годзе ён апублікаваў першы японскі падручнік па эсперанта.
Футабатэй памёр ад сухотаў у Бенгальскім заліве падчас вяртання з Расіі ў якасці спецыяльнага карэспандэнта ў газеце Асахі Сімбун. Ён быў крэміраваны і пахаваны ў Сінгапуры.
Зноскі
- ↑ Shimei Futabatei // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Bruno Lewin: Futabatei Shimei in seinen Beziehungen zur russischen Literatur. Hamburg, Gesellschaft für Natur- und Völkerkunde Ostasiens 1955.