ФК Мінск

беларускі футбольны клуб

«Мінск» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2006 годзе на базе клуба «Змена». У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Мінск
Fc-minsk.png
Поўная назва ДУФКіС ФК «Мінск»
Заснаваны 2006
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
Уладальнік Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Аляксандр Кернажыцкі як Старшыня папячыцельскага савета
Старшыня Сяргей Лушчык
Галоўны трэнер Арцём Чалядзінскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Футбольная школа моладзі правіць

19 чэрвеня 1954 года паводле загаду старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны і ў іншых гарадах краіны, гэта значыць у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі і Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газеты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».

Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каманда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасці гульняў клуб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сімвалічны спіс лепшых 33 гульцоў спаборніцтва на трэць занялі гульцы футбольнай школы моладзі.

Пасля сенсацыйнай перамогі, мінскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнуў да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. То бок у сезоне 1956 года клуб заняў чацвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клуб заняў апошняе месца. Сезон 1957 года зноў меў паэтапны характар, клуб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасці клубу заняць зноў толькі чацвёртае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюза сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і мінскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыся пры гэтым добрай фізічнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічнае майстэрства гульцоў было ацэнена спецыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец мінскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.

Пасля турніру клуб зноў зведаў страты ў сваім складзе, гэта значыць у мінскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба і Леанід Гарай. Усяго клуб разлучыўся з шаснацаццю гульцамі. У сезоне 1958 года чэмпіянату БССР каманда зноў з лёгкасцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.

Каманда падрыхтоўкі моладзі правіць

З 1959 года паводле пастановы камітэта па фізічнай культуры і спорту пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Мінскага гарадскога савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый. Каманда займалася падрыхтоўкай гульцоў для рэспубліканскіх каманд, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны і горада. У 1981 годзе ў Мінску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартыўны комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што не мела аналагаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізавана ў дзіцяча-спартыўную школу алімпійскага рэзерву Мінгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назву «Змена».

У 1990 годзе была здзейснена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Змена» прыняла ўдзел у розыгрышу другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнерам пачаў працаваць у клубе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клуб заняў дзявяты радок.

«Змена» правіць

Сезон 1992 года клуб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сезон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і перспектыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнерскіх абавязкаў, яшчэ і выходзіў гуляць за каманду ў якасці гульца. «Змена» адразу заняла першае месца і атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасля ўдалага сезона клуб зведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клубы, на іх месца прыйшла іншая моладзь.

Наступны сезон зноў пачаўся вельмі ўдала, клуб быў адным з лідараў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сезона, значна страціў свае пазіцыі і, у выніку, скончыў сезон на восьмым месцы. Па заканчэнні сезона ў мінскае «Тарпеда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.

Новы сезон стаў расчараваннем для клуба, страціўшы вялікую колькасць гульцоў, каманда не здолела аказваць супраціўленне іншым клубам, у выніку чаго клуб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клуб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак узімку трэнерам клуба стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клуб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клуба таго сезона варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава і Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўня Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 199 годзе Малафееў з’ехаў у Расію, дзе яму прапанаваў месца трэнера цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сезон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розным клубам Беларусі. Больш усяго на футбалістах «Змены» нажыўся зноў створаны клуб БАТЭ. З 1996 па 2002 гады клуб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі не браў, толькі аднойчы з’явіўся ў розыгрышы Другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок. У 1997—1999 гадах клуб з’яўляўся фарм-клубам БАТЭ пад назвай «Змена-БАТЭ».

«Мінск» правіць

У 2006 годзе на базе «Змены», якая на той час выступала ў Першай лізе, быў заснаваны клуб «Мінск», які адразу стаў пераможцам Першай лігі. У сезоне 2007 клуб упершыню выступаў у Вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца і зноў выбыў у Першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а ў 2013 годзе стаў уладальнікам Кубка Беларусі.

Папярэднія назвы правіць

  • 1954—1959: ФШМ
  • 1987—1996: «Змена»
  • 1997—1999: «Змена-БАТЭ»
  • 2001—2005: «Змена»
  • з 2006: «Мінск»

Дасягненні правіць

БССР правіць

Рэспубліка Беларусь правіць

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
  • Пераможца Першай лігі Беларусі: 2006, 2008
  • Пераможца Другой лігі Беларусі: 1992, 2004
  • Пераможца Кубка Беларусі: 2013

Цяперашні склад правіць

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
19   Бр Максім Азарко 2002
37   Бр Станіслаў Болдыш 2004
92   Бр Дзяніс Шпакоўскі (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2001
  Бр Мацвей Сухарэнка 2004
2   Аб Валянцін Дзіхціеўскі 2003
4   Аб Уладзіслаў Граковіч 2005
5   Аб Арцём Саковіч 2006
15   Аб Глеб Гурбан 2001
18   Аб Аляксандр Міхаленка 2001
44   Аб Глеб Крыўцоў 2003
55   Аб Аляксей Туманаў 2003
72   Аб Фёдар Федаровіч 2006
6   ПА Данііл Душэўскі (капітан) 2004
7   ПА Кірыл Забелін 2002
8   ПА Арсеній Мігдалёнак 2003
9   ПА Ягор Лапун 1999
Паз. Імя Нар.
11   ПА Фёдар Лебедзеў 2003
13   ПА Валянцін Бандарэнка 2005
17   ПА Радзівон Пячура 2004
20   ПА Яўген Кіндрук 2005
22   ПА Артур Кузьміч 2003
23   ПА Артур Назаранка 2004
71   ПА Максім Шаўчэнка 2002
77   ПА Яўген Малашэвіч 2002
80   ПА Дзмітрый Дзенісенка 2006
81   ПА Дзмітрый Марозаў 2006
  ПА Уладзіслаў Ганчук 2006
  ПА Аляксей Іваноў 2005
10   Нап Сямён Пяньчук 2001
35   Нап Цімафей Сіманенка 2006
  Нап Ілья Бандарэнка 2005
  Нап Іван Радзівонаў 2005

Ігракі ў арэндзе правіць

Паз. Імя Нар.
  ПА Кірыл Ганчарык (у «Маладзечне» да снежня 2024 года) 2004
  ПА Ігнат Прановіч (у «Нафтане» да снежня 2024 года) 2003

Рэзервовы склад правіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Міхаіл Барадулін 2005
  Бр Усевалад Нарушэвіч 2006
  Аб Цімур Барысенкаў 2005
  Аб Герман Жарнасек 2005
  Аб Міраслаў Кандратовіч 2004
  Аб Аляксей Мураўёў 2005
  ПА Арцём Богдан 2006
Паз. Імя Нар.
  ПА Даніель Нгух 2003
  ПА Ягор Станішэўскі 2005
  Нап Дзмітрый Драбышэўскі 2005
  Нап Арцём Малашка 2006
  Нап Арсеній Пракапенка 2004
  Нап Павел Тарлецкі 2005

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 1 15 10 1 4 49–15 21 1/16 фіналу   Выхад у Другую лігу
1992/93 Другая (Д2) 8 30 12 6 12 42–50 30 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 15 28 3 7 18 15–50 13 1/16 фіналу   Вылет у Трэцюю лігу
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 7 22 8 3 11 23–35 19
1995 Трэцяя — Б (Д3) 4 12 6 1 5 23–14 19
1996
1997 Трэцяя — А (Д3) 6 26 12 2 12 52–46 38
1998 Другая — А (Д3) 4 26 14 7 5 55–23 49 Змена назваў ліг
1999 Другая — А (Д3) 2 24 16 3 5 54–22 51
2000
2001 Другая (Д3) 18 34 1 1 32 13–119 4
2002
2003 Другая (Д3) 5 22 12 4 6 50–26 40
2004 Другая (Д3) 1 24 19 1 4 55–17 58 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 5 30 14 8 8 31–23 50 1/16 фіналу
2006 Першая (Д2) 1 26 17 5 4 44–13 56 Паўфінал   Выхад у Вышэйшую лігу
2007 Вышэйшая (Д1) 14 26 4 9 13 18–34 21 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 1 26 23 2 1 72–11 71 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2009 Вышэйшая (Д1) 9 26 11 3 12 33–26 36 1/8 фіналу
2010 Вышэйшая (Д1) 3 33 18 6 9 59–32 60 Чвэрцьфінал
2011 Вышэйшая (Д1) 9 33 8 11 14 33–40 35 Фіналіст
2012 Вышэйшая (Д1) 6 30 11 6 13 36–46 39 Уладальнік
2013 Вышэйшая (Д1) 9 32 10 8 14 36–40 38 Паўфінал
2014 Вышэйшая (Д1) 7 32 16 4 12 45–36 52 1/16 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 6 26 12 4 10 29–28 40 Паўфінал
2016 Вышэйшая (Д1) 4 30 15 8 7 49–24 53 Чвэрцьфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 14 30 3 14 13 19–39 23 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 11 30 7 9 14 34–42 30 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 9 12 36–44 36 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 11 30 11 5 14 45–57 38 Чвэрцьфінал
2021 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 9 13 32–52 33 1/16 фіналу
2022 Вышэйшая (Д1) 6 30 12 8 10 47–43 44 1/8 фіналу
2023 Вышэйшая (Д1) 9 28 8 9 11 21–26 33 Чвэрцьфінал

Еўракубкі правіць

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2011—2012 Ліга Еўропы 1 к/р   АЗАЛ (Баку) 1:1 (Г) 2:1 (Х) 3:2  
2 к/р   Газіянтэпспор 1:1 (Х) 1:4 (Г) 2:5  
2013—2014 Ліга Еўропы 2 к/р   Валета 1:1 (Г) 2:0 (Х) 3:1  
3 к/р   Сент-Джонстан (Перт) 0:1 (Х) 1:0, пен. 3:2 (Г) 1:1 (пен. 3:2)  
Плэй-оф   Стандард (Льеж) 0:2 (Х) 1:3 (Г) 1:5  

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска». Праверана 18 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць