Футбольныя шчыткі

Футбольныя шчыткі з'яўляюцца неад'емным атрыбутам футбольнай формы. Яны прызначаны, перш за ўсё, для абароны ног ад фізічных пашкоджванняў.

Гісторыя футбольнага шчытка правіць

Мяркуюць, што першым футбалістам, які пачаў выкарыстоўваць шчыткі, з'яўляецца гулец англійскага футбольнага клуба Нотынгем Форэст Сэм Уэлер Уідоусан. У 1874 годзе ён прымацаваў паверх шарсцяных гетраў укарочаную пару шчыткоў для крыкета. Спачатку гульцы не ўспрынялі такое новаўвядзенне, але пазней яго пачалі выкарыстоўваць іншыя футбалісты.[1].

Першыя шчыткі для футбола ўскладнялі свабоду перамяшчэння футбалістаў на полі і былі несумяшчальныя з узрастаючым тэмпам гульні. Таму неўзабаве, футбольныя шчыткі сталі насіць карацейшымі, а абарона зводзілася да найбольш схільнай да траўм пярэдняй частцы нагі.

Прызначэнне правіць

Футбольныя шчыткі прызначаны, у першую чаргу, для размеркавання нагрузкі па ўсёй паверхні, што дазваляе мінімізаваць сілу удараў. Шчыткі не здольныя паглынуць значную колькасць энергіі і прадухіліць пералом косці, калі наносяцца ўдары вялікай сілы.

Матэрыялы правіць

Матэрыялы, з якіх вырабляюца сучасныя футбольныя шчыткі валодаюць энергапаглынаючай здольнасцю і засцерагаюць нагу футбаліста ад траўмаў. Шчыткі вырабляюцца з наступных сінтэтычных матэрыялаў:

Шкловалакно -цверды, трывалы і лёгкі матэрыял

Мікрапорыстая гума - лёгкі, але не настолькі трывалы матэрыял, як шкловалакно.

Поліўрэтан - цяжкі і трывалы матэрыял, які забяспечвае найлепшую абарону ад магчымых траўмаў.

Пластык - лёгкі матэрыял з невялікай ступенню абароны [2].

З якой мэтай выкарыстоўваюць футбольныя шчыткі правіць

Вялікагаленачная косць ў значнай ступені з'яўляецца неабароненай уздоўж пярэдняй медыяльнай паверхні, паколькі яна размяшчаецца непасрэдна пад скурай, і ёй не хапае амартызацыі, у параўнанні з іншымі касцямі , якіх акружаюць мышцы. Таму вялікагаленачная косць больш схільна да траўмаў у выніку нанесеных па ёй удараў, аж да пераломаў. Такія траўмы вельмі балючыя , таму што надкосніца мае шмат балевых рэцэптараў.

Віды футбольных шчыткоў правіць

Зыходзячы са ступені абароны, футбольныя шчыткі дзеляцца на два віды: з абаронай шчыкалаткі і ахілавага сухажылля і без яе. Першы тып шчытка забяспечвае больш надзейную ступень абароны шчыкалаткі. Другі выгляд лягчэйшы, зручнейшы, таннейшы, але ён у меншай ступені засцерагае гульца ад магчымых калецтваў[3]. Спартсмены часта аддаюць перавагу шчыткам другога тыпу. Аднак спартыўныя ўрачы раяць ўсё ж такі максімальна абараняць нагу, таму што нават у сяброўскай гульні можна атрымаць вельмі сур'ёзную траўму. Таксама шчыткі падзяляюцца на суцэльныя і са ўстаўкамі (палегчаныя). Палегчаныя шчыткі ў асноўным выкарыстоўваюць маладыя спартсмены. Футбольныя шчыткі абараняюць ад цэлага шэрагу сур'ёзных траўмаў ног. У сучасным прафесіянальным футболе іх выкарыстанне з'яўляецца абавязковым[4].

Зноскі