Фэйкавыя навіны

ілжывая інфармацыя або якая ўводзіць у зман, прадстаўленая ў выглядзе навін

Фальшывыя (падробленыя, фэйкавыя, ілжывыя) навіны — інфармацыйная містыфікацыя або наўмыснае распаўсюджванне дэзінфармацыі ў сацыяльных медыя і традыцыйных СМІ з мэтай увядзення ў зман, для таго каб атрымаць фінансавую ці палітычную выгаду[1]. Аўтары падобных навін часта выкарыстоўваюць кідкія загалоўкі або цалкам сфабрыкаваныя гісторыі для павелічэння чытацкай аўдыторыі і цытуемасці. Прыбытак пры гэтым фармуецца аналагічна прынцыпам клікбейтынга і ўяўляе сабой даход ад рэкламы, якая генеруецца незалежна ад дакладнасці апублікаваных матэрыялаў. Лёгкі доступ да крыніц даходу ад рэкламы, узмацненне палітычнай палярызацыі грамадства і паўсюднасць сацыяльных сетак абумовілі распаўсюджванне фальшывых навін[2]. Магчымасці ананімнага хостынгу сайтаў, на якіх публікуюцца ананімныя або псеўданімныя аўтары, абцяжарваюць законны пераслед такіх крыніц за дэзінфармацыю або паклёп[3][4][5][6].

Зноскі

  1. Hunt, Elle (2016-12-17). "What is fake news? How to spot it and what you can do to stop it". The Guardian [англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2017-01-15.
  2. Woolf, Nicky (2016-11-11). "How to solve Facebook's fake news problem: experts pitch their ideas". The Guardian [англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2017-01-15.
  3. "Who's to blame for fake news and what can be done about it?". Праверана 2017-01-15.
  4. Callan, Paul. Sue over fake news? Not so fast. CNN. Праверана 15 студзеня 2017.
  5. Harvey, Kerric. Did Social Media Ruin Election 2016?. NPR.org. Праверана 15 студзеня 2017.
  6. Woolf, Nicky (2016-11-17). "As fake news takes over Facebook feeds, many are taking satire as fact". The Guardian [англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2017-01-15.