Фэнрыр
Фэнрыр (стар.-сканд.: Fenrir, Fenrisúlfr, Hróðvitnir) — у германа-скандынаўскай міфалогіі велізарны воўк, дзіця Локі і волаткі Ангрбоды[2].
Фэнрыр | |
---|---|
шведск.: Fenrir | |
![]() | |
Міфалогія | германа-скандынаўская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Бацька | Локі[1] |
Маці | Ангрбода[1] |
Браты і сёстры | Ёрмунганд, Хэль, Нарві, Валі і Слейпнір |
Дзеці | Sköll[d] і Hati Hróðvitnisson[d] |
![]() |

Вораг багоў Фэнрыр (Жудасны воўк) быў другім з дзяцей Локі. Першапачаткова багі палічылі яго недастаткова небяспечным і дазволілі жыць у Асгардзе. Воўк вырас сярод асаў і стаў настолькі вялікі і жудасны, што карміць яго адважваўся толькі Цюр, бог вайсковай адвагі. Каб засцерагчы сябе, асы вырашылі скаваць Фэнрыра ланцугом, але магутны воўк лёгка рваў самыя моцныя ланцугі (Ледзінг і Дромі). Нарэшце асам хітрасцю ўсё ж удалося скаваць Фэнрыра чароўным ланцугом Глейпнір, якую двэргі зрабілі з шуму каціных крокаў, жаночай барады, каранёў гор, мядзведжых жыл (у старажытнасці сухажыллям прыпісвалі ўласцівасці нерваў), рыбінага дыхання і птушынай сліны. Усяго гэтага больш няма ў свеце. Глейпнір была тонкая і мяккая, як шоўк. Але, каб воўк дазволіў надзець на сябе гэты ланцуг, Цюру прыйшлося ўкласці руку яму ў пашчу ў знак адсутнасці злых намераў. Калі Фэнрыр не змог вызваліцца, ён адкусіў руку Цюра. Асы прыкавалі Фэнрыра да скалы глыбока пад зямлёй і ўваткнулі меч паміж яго сківіцамі.
«Тады асы засунулі яму ў пашчу меч: тронкі ўперліся ў ніжнюю сківіцу, а вастрыё — у паднябенне. Гэта не дае Воўку сашчапіць пашчу. Ён вусцішна вые, і цячэ з ягонай пашчы сліна ракою, што завецца Ван. І будзе ляжаць там Воўк да Рагнароку».
У дзень Рагнарока, згодна з прадраканнем Вёльвы, Фэнрыр разарве свае кайданы (паводле «Старэйшай Эды»). У фінале бітвы Фэнрыр заб’е Одзіна, а за свайго бацьку адпомсціць Відар — старажытнаскандынаўскі бог помсты і бязмоўя, сын Одзіна і волаткі Грыд.
Нягледзячы на гэта прароцтва, асы не забілі Фэнрыра, таму што «так шанавалі багі сваё свяцілішча і свой прытулак, што не хацелі апаганьваць іх крывёю ваўка».
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 178. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9
- ↑ Большой энциклопедический словарь / Под ред. А. М. Прохорова. — СПб.: Норинт, 1998. — 1456 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-160-2, ISBN 5-7711-0004-8.
Літаратура
правіць- Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
- Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
- Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.