Фядот Акімавіч Калінін

Фядот Акімавіч Калінін (нар. 26 жніўня 1913(1913-08-26), Іскозы, Магілёўская губерня) — педагог, выдатнік асветы Беларусі, удзельнік абароны Беларусі, партызанскага і падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Маёр.

Фядот Акімавіч Калінін
Дата нараджэння 26 жніўня 1913(1913-08-26) (111 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1930 годзе працаваў настаўнікам. У 1933 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут і пасля яго заканчэння ў 1937 годзе працаваў настаўнікам у горадзе Мсціслаўле, выкладчыкам Крычаўскага педагагічнага вучылішча, дырэктарам Высагонскага педагагічнага вучылішча.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на Заходнім, Калінінскім, 1-м Беларускім франтах на пасадах каманднага складу. У 1942—1944 гадах камандзірам атрада спецыяльнага прызначэння знаходзіўся ў тыле ворага ў Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння вайны працаваў у Міністэрстве асветы БССР, Мінскім педагагічным інстытуце, дырэктарам настаўніцкага інстытута. Пасля заканчэння аспірантуры быў прызначаны дырэктарам Мазырскага педагагічнага інстытута (1950—1952). З 1953 года працаваў у Гомельскім педагагічным інстытутам імя В. П. Чкалава.

У ліпені 1955 года быў абраны старшынёй праўлення калгаса «18-ы партз’езд».

У 1961—1963 гадах — дэкан факультэта пачатковай адукацыі Мінскіага педагагічнага інстытута.

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Калинин, Ф. Центр вызывает Минск / Федот Калинин.- Минск, 1973. — 224 с.

Спасылкі

правіць