Фёдар Іванавіч Ігнатовіч
Фё́дар Іва́навіч Ігнато́віч (12 верасня 1938, Сяльцо, цяпер Салігорскі раён — 1 снежня 2016) — беларускі лекар-гігіеніст, гісторык медыцыны, краязнавец. Кандыдат медыцынскіх навук (2002).
Фёдар Іванавіч Ігнатовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | гісторык медыцыны, краязнавец, музейны супрацоўнік, гігіеніст |
Дата нараджэння | 12 верасня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2016 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1957 годзе скончыў Слонімскае медыцынскае вучылішча. У 1967 годзе скончыў Ленінградскі санітарна-гігіенічны інстытут. У 1967—1996 гадах працаваў лекарам, загадчыкам лабараторыі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, адначасова выкладаў гісторыю медыцыны ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. У 1979—1982 урач-спецыяліст санітарна-эпідэміялагічнага атрада групы савецкіх войск у Германіі. З 1986 года намеснік старшыні Гродзенскага навуковага таварыства гісторыкаў медыцыны. Адзін з арганізатараў, старшы навуковы супрацоўнік Гродзенскай аптэкі-музея (з 1996). У 2003—2008 гадах асістэнт кафедры агульнай гігіены і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 2008—2009 гадах у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце[1].
Даследаваў гісторыю медыцыны і фармацыі Беларусі XVIII—XX стагоддзяў.
Памёр 1 снежня 2016 года[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Майсяёнак А. Ігнатовіч Фёдар Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 392. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.