Фёдар Іванавіч Бельскі

(XV—XVI стст.) маскоўскі ваявода

Фёдар Іванавіч — сын бельскага князя Івана Уладзіміравіча, праўнук вялікага князя Альгерда.

Фёдар Іванавіч Бельскі
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 1503
Род Бельскія
Бацька Іван Уладзіміравіч Бельскі
Маці Васіліса Гальшанская
Жонка Ганна Васілеўна Разанская[d] і Ганна Сямёнаўна Кобрынская[1]
Дзеці Дзмітрый Фёдаравіч Бельскі[d], Іван Фёдаравіч Бельскі і Сямён Фёдаравіч Бельскі

Згадваецца з 1476 годзе як «князь Фёдар з Белай».

Быў у апазіцыі да караля Казіміра, у 1481 годзе ўдзельнічаў у змове супраць яго, на другі дзень шлюбу з Ганнай Сямёнаўнай з роду князёў Кобрынскіх вымушаны ратавацца ўцёкамі. З 1482 года ў Маскве. Кароль Казімір, а пазней і яго сын кароль Аляксандр не адпусцілі Ганну з Вялікага княства Літоўскага. Спробы князя Фёдара Іванавіча, які стаў баярынам у Маскоўскай дзяржаве, вызваліць жонку вынікаў не далі.

У 1493 годзе сам князь Фёдар спрабаваў вярнуцца ў Вялікае княства Літоўскае, за што быў сасланы ў Галіч. У 1497 годзе памілаваны, у 1498 годзе ажаніўся з разанскай вялікай князёўнай Ганнай Васілеўнай, пляменніцай вялікага князя маскоўскага Івана III.

У 1499 годзе быў ваяводам коннага войска, пасланага пад Казань. У час вайны маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500—1503 гадоў як 2-гі ваявода ў удзельнічаў у беспаспяховай аблозе Смаленска. У 1506 годзе зноў удзельнічаў у паходзе на Казань.

У шлюбе з вялікай князёўнай разанскай Ганнай меў сыноў Дзмітрыя, Івана і Сямёна.

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 72. — ISBN 978-83-65880-89-5