Фёдар Ігнатавіч Пастарнацкі
Фёдар Ігнатавіч Пастарнацкі (25 (13) снежня 1845, в. Дукора Ігуменскі павет Мінскай губерні — 20 (7) жніўня 1902, в. Пяцеўшчына) — беларускі навуковец у галіне ўнутранай медыцыны, адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі і курарталогіі ў Расіі.
Фёдар Ігнатавіч Пастарнацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (25) снежня 1845 ці 1845[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 (20) жніўня 1902 ці 1902[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі і курарталогіі ў Расіі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, які скончыў ў 1871 годзе атрымаўшы дыплом лекара з адзнакай.
З 1872 года малодшы доктар пяхотнага палка, пазаштатны ардынатар тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта, выкладчык ваенна-фельчарскай школы, старэйшы доктар шпіталя. З 1879 года ардынатар Брэст-Літоўскага ваеннага шпіталя, адкуль Ф. Пастарнацкі накіраваны ў клініку кафедры агульнай дыягностыкі і тэрапіі Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі прафесара Ю. Т. Чудноўскага.
Вёў вялікую педагагічную і навуковую работу. У 1888 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пра дзеянне гарачкапаніжальных сродкаў на тэмпературу цела пры ліхаманцы. З 1888 года прыватдацэнт, з 1893 — прафесар шпітальнай тэрапеўтычнай клінікі Ваенна-медыцынскай акадэміі і яе загадчык.
Навуковая дзейнасць
правіцьФ. Пастарнацкі шмат зрабіў для вывучэння захворванняў унутраных органаў. Вядома манаграфія — «Піэліт». Тэрапеўт прапанаваў арыгінальны метад пальпацыі нырак. Сімптом Пастарнацкага шырока выкарыстоўваецца ў практыцы. Выкарыстоўваў медыцынскую апаратуру: кардыёграф, уратаскоп.
Адзін з важных бакоў дзейнасці прафесара Пастарнацкага — прымяненне фізіятэрапеўтычных і курортных метадаў лячэння. У прыватнасці, ён вывучаў уздзеянне каўказскіх мінеральных водаў на арганізм хворага. Пастарнацкі актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі Усерасійскай гігіенічнай выстаўкі (1894). Праз некалькі гадоў па выстаўцы з яго настойлівай прапановы адбыўся 1-ы з’езд па кліматалогіі, бальнеалогіі і гідрабіялогіі.
Памяць
правіцьУ двары Крупіцкай урачэбнай амбулаторыі ўсталяваны памятны знак у гонар прафесара Ф. І. Пастарнацкага. Адна з вуліц Крупіцы носіць яго імя[2].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ И. В. Загашвили, А. С. Рудой. ЧТОБЫ ПОМНИЛИ (ПАМЯТИ ПРОФЕССОРА Ф. И. ПАСТЕРНАЦКОГО) (руск.)
Літаратура
правіць- Бялоў С. Мінская праўда. 1997. 9 студз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 169.