Фёдар Аляксандравіч Крамер

аланецкі і мінскі губернскі архітэктар

Фёдар Аляксандравіч (Тэадор Хрысціянавіч) Крамер (1761—пасля 1804) — расійскі гарадскі архітэктар[1], аланецкі і мінскі губернскі архітэктар  (руск.).

Фёдар Аляксандравіч Крамер
Дата нараджэння 1761
Дата смерці не раней за 1804
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Петразаводск, Мінск
Найважнейшыя пабудовы Мінская ратуша
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дваранін Фёдар Хрысціянавіч Крамер згаданы ў алфавітным спісе дваранскіх родаў Аланецкай губерні[2].

Біяграфія

правіць

Адукацыя і праца механікам

правіць

Скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў[3].

12 мая 1763 года ў Цвяры здарыўся моцны пажар, драўляны за выключэннем асобных каменных цэркваў горад выгарыў амаль цалкам — з 900 згарэла 852 двары, у тым ліку ўся цэнтральная частка горада. Над аднаўленнем горада працавала вялікая каманда архітэктараў і інжынераў пад кіраўніцтва Пятра Раманавіча Нікіціна  (руск.), сярод іх, напэўна, працаваў і Ф. Крамер. У Цвяры ён меў магчымасць пераняць унікальны досвед рэканструкцыі цэлага горада, першы ў гісторыі рускага горадабудаўніцтва. Рэгулярны генеральны план Цвяры стаў узорам для многіх перапланіровак гарадоў Расійскай імперыі ў кацярынінскі час[4].

Праца ў Петразаводску

правіць

З Цвяры Ф. Крамер быў запрошаны ў Петразаводск для перабудовы Аляксандраўскага гарматна-ліцейнага завода  (руск.). Крамер стаў губернскім механікам, затым атрымаў пасаду аланецкага губернскага архітэктара  (руск.), верагодна, за поспехі ў праектаванні і будаўніцтве шматлікіх завадскіх і цывільных аб’ектаў, сярод якіх Гасціны двор, а таксама рэканструкцыю ў 1789 годзе Петрапаўлаўскай «новаманернай» царквы  (руск.).

На гэтай пасадзе Ф. Крамер працаваў у 1787—1793 гадах[3].

Аляксандраўскі завод

правіць
 
Аляксандраўскі гарматна-ліцейны завод. Фота пачатку 20 стагоддзя
 
Дом горнага начальніка  (руск.)

У 1786—1789 гадах Ф. Крамер разам з архітэктарам Міхаілам Бярэзіным[5] бараў удзел у рэканструкцыі Аляксандраўскага гарматна-ліцейнага завода  (руск.), якую праводзіў Карл Гаскойн  (руск.). Яны пабудавалі цэхі па перыметры ўчастка такім чынам, што ўтварыўся комплекс са сценамі і вежамі, які нагадваў звонку замак. Улічваючы цэнтральнае у горадзе размяшчэнне завода, Гаскойн пастараўся надаць характару прамысловых карпусоў больш цывільнае гучанне[6].

Будынкі XVIII ст. на тэрыторыі сучаснага завода былі страчаны, але захаваўся гэтак званы Дом горнага начальніка, які таксама быў пабудаваны па праекце аднаго з архітэктараў трыа Гаскойн-Бярэзін-Крамер, але хто менавіта аўтар, пакуль не вызначана[7].

Комплекс будынкаў на Круглай плошчы

правіць

У 1788 годзе Круглая плошча  (руск.) была рэканструявана па ініцыятыве цывільнага губернатара Г. Р. Дзяржавіна для размяшчэння ў будынках губернскіх устаноў. Праект рэканструкцыі ў 1785 годзе распрацаваў губернскі архітэктар, выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, Міхаіл Кісельнікаў. Будаўніцтва вёў губернскі архітэктар Фёдар Крамер[3]. 6 з 8 будынкаў былі злучаны ў два паўколы. Ганак аднаго з будынкаў (цяпер будынак Міністэрства культуры Рэспублікі Карэлія) у 1858 годзе ўпрыгожылі постаці львоў, адлітыя на Аляксандраўскім заводзе  (руск.)[3].

Гасціны двор

правіць
 
Гасціны двор у Петразаводску

У 1790 годзе губернскі архітэктар Фёдар Крамер пачаў узвядзенне першых 15-ці двухпавярховых каменных лавак Гасцінага двара, запраектаванага ў канцы Англійскай вуліцы  (руск.) каля Саборнай плошчы  (руск.). Будаўніцтва Гасцінага двара працягвалася шмат гадоў: спачатку забудоўвалася частка звернутая да галоўнай вуліцы, затым — іншыя тры бакі з утварэннем унутры будынка гаспадарчага двара[8]. Гасціны двора ўяўляў сабой манументальны каменны двухпавярховы будынак з адкрытымі на вуліцу аркадамі, вырашаны ў стылі класіцызму[9].

Гандлёвыя і складскія памяшканні, аб’яднаныя адкрытымі галерэямі, размяшчаліся па перыметры сцен у два ярусы, агароджай верхняга служылі каменныя балюстрады. Галоўны фасад будынка Гасцінага двара, найбуйнейшага гандлёвага цэнтра горада, увагнутай дугой утвараў невялікую Гандлёвую плошчу, аддзеленую ад праезнай часткі вуліцы пешаходным бульварам. Дзякуючы свайму прызначэнню, а таксама характэрнаму архітэктурным вобразу, Гасціны двор панаваў на галоўнай вуліцы Петразаводска да 1940-х гадоў, калі быў разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны[8].

Дом Бекранёва

правіць
 
Публічная бібліятэка Петразаводска, якая змяшчалася ў былым доме Бекранёва. Паштоўка 1934 г.
 
Дом Бекранёва ў Петразаводску. Архітэктар Ф. Крамер. Чарцёж з фондаў НА РК  (руск.)[10]

У 1791 годзе Ф. Крамер стварыў праект самага вялікага прыватнага каменнага будынка горада на той час — дома Бекранёва, санкт-пецярбургскага купца 1-й гільдыі  (руск.) і сына Петразаводскага гарадскога галавы  (руск.) (1794—1796) Яфіма Бекранёва  (руск.)[11][12].

Двухпавярховы дом размясціўся на нарожным участку, значным у горадабудаўнічым плане, бо фарміраваў кут будучай Саборнай плошчы  (руск.) і фіксіраваў кірункі галоўных вуліц цэнтральнай часткі Петразаводска — Пецярбургскай (Марыінскай, Карла Маркса  (руск.)), Петрапаўлаўскай (Саборнай, Карла Маркса  (руск.)) і цяперашняй Пушкінскай[12].

Мяркуючы па прадстаўленым праекце, Фёдар Крамер узяў за аснову дома «ўзорны» фасад № 6 — двухпавярховага каменнага дома «з крамамі». Аднак ад скразных праходаў узорнага фасада на выбудаваным доме Бекранёва засталіся толькі дэкаратыўныя аркі, па восі якіх размясціліся дзвярныя праёмы. Дом сіметрычны, тэма арак паўтараецца ва ўзроўні другога паверха, а па восі дома зроблены франтон з паўкруглым акном, за якім прыбудаваўся невялікі мезанін[12]. Першы і другі паверхі падзеленыя міжпавярховым карнізам, які апяразвае ўвесь будынак, зрокава раздзяляючы функцыі гандлёвую і жылую. Фасад па будучай Пушкінскай апрацаваны аналагічнымі аркамі; ён адрозніваўся ад галоўнага адсутнасцю франтона і меншай колькасцю вокнаў на кожным паверсе — 5 супраць 11[12]. Будынак быў разбураны на пачатку Вялікай Айчыннай вайны[12].

Праца ў Мінску

правіць

Праз некалькі гадоў жыцця і працы ў Петразаводску Ф. Крамер накіраваны на пасаду мінскага губернскага архітэктара  (руск.). У Мінску ён стварыў некалькі значных для горада архітэктурных аб’ектаў.

Мінская ратуша

правіць
 
Мінская ратуша. Невядомы мастак, канец XVIII стагоддзя

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай каля 1793-94 года стаў аўтарам праекта перабудовы Мінскай ратушы ў стылі класіцызму. Чарцёж галоўнага фасада будынка прыводзіўся ў «Атласе Мінскай губерні».

 
Ю. Пешка, Мінская ратуша, пачатак XIX стагоддзя

Будаўнічыя работы былі завершаны у 1797 годзе. Мяркуецца, што Крамер захаваў канструктыўную аснову старога будынка, дадаўшы порцік з гаўбцамі. На плане горада 1793 года ратуша паказана, як прамавугольны двухпавярховы будынак з вежай, якая выступае за плоскасць галоўнага фасада. Вянчаў яе складаны па форме купал. Ратуша мела на фасадзе гадзіннік і звон.

Будынак ваеннага шпіталя

правіць

Пасля ўваходжання ўсходніх тэрыторый Беларусі, у тым ліку і горада Мінска ў склад Расійскай імперыі, у 1797 годзе па праекту Фёдара Крамера быў пабудаваны драўляны будынак для ваеннага шпіталя[13]. У той час ён знаходзіўся за мяжой горада і займаў тэрыторыю ад р. Свіслач да сучаснай вуліцы Захарава. Дасюль будынак не захаваўся[14].

Троіцкі манастыр базыльянак

правіць
 
Троіцкі манастыр базыльянак. Рысунак 1800 г.

Быў аўтарам праекту мураванага манастырскага будынку, які быў узведзены ў 17991800 гадах.

Манастырскі корпус яўляў сабой двухпавярховы, П-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам будынак. Сіметрычны галоўны фасад быў падзелены карнізным поясам на два ярусы (ніжні апрацаваны рустам) і раскрапаваны трыма рызалітамі, завершанымі трохкутнымі франтонамі. Рытм фасадаў ствараўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі (у бакавых рызалітах завяршаліся сандрыкамі). Памяшканні перакрытыя крыжовымі, калідоры — цыліндрычнымі скляпеннямі. Інтэр’еры на першым паверсе ўсходняга крыла былі ўпрыгожаныя насценнай размалёўкай, некаторыя з фрэсак часткова захаваліся пад слоем пазнейшага пабелу[15].

Пасля пажару 1809 года быў перабудаваны архітэктарам М. Чахоўскім.

Дом віцэ-губернатара

правіць

Ф. Крамер быў аўтарам праекту перабудовы свецкай шасцігадовай школы, першапачаткова пабудаванай як езуіцкі калегіум, пад Дом мінскага віцэ-губернатара ў стылі класіцызм у 1799 годзе. Пры перабудове будынак страціў архітэктурны дэкор XVIII стагоддзя, у тым ліку і вежу з купалам.

Гасціны двор ў Мінску

правіць
 
Праект Гасцінага двара з «Атласа Мінскай губерні 1800 года»

Праект будынка паўночна-усходняй часткі комплексу мінскага гасціннага двара быў рэалізаваны Ф. Крамерам у канцы XVIII стагоддзя ў стылі класіцызм. Ён змешчаны ў «Атласе Мінскай губерні 1800 года»[16].

Зноскі

  1. Первый архитектор / текст: Игнат Данилович // TAXI : журнал. ― 2012. ― № 4. ― С. 68―70.
  2. Алфавитный список дворянских родов Олонецкой губернии (руск.)
  3. а б в г Ициксон Е. Е., ЗАО Проектный институт «Карелпроект». «Василий Тухтаров — Олонецкий губернский архитектор. Формулярный список 1860 года о службе В. В. Тухтарова с комментариями» (руск.)
  4. Никитин Пётр Романович (руск.)
  5. Березин, Михаил Гаврилович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  6. Александровский Завод — ОТЗ. Связанные навсегда (завод и город) Архівавана 20 лютага 2017. (руск.)
  7. Дом горного начальника — свидетель истории Архівавана 22 красавіка 2017. (руск.)
  8. а б Гостиный двор (разрушен в годы ВОВ) (руск.)
  9. История проспекта Карла Маркса (руск.)
  10. НА РК, ф. 656, оп. 1, д. 97/1350, л. 54.
  11. Н. А. Кораблев, Т. А. Мошина. Городские головы Петрозаводска. 1778 - 1918 гг. Петрозаводск, 2008. С. 18.
  12. а б в г д Елена Ициксон. История дома, которого нет (руск.)
  13. Ишутин О. С. Исторический очерк становления и развития военно- госпитального дела на территории Беларуси : XIX столетие. Сообщение 2 / О. С. Ишутин // Военная медицина. — 2013. — № 2.-С.146-152.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2016. Праверана 9 жніўня 2016.
  14. Тайны старинного особняка
  15. Троицкое предместье. myminsk.com. Архівавана з першакрыніцы 20 верасьня 2015. Праверана 20 верасня 2015.
  16. Гостиный двор в Минске (руск.)

Літаратура

правіць
  • Готин А. А. Градостроительное развитие города Минска: 1796—1797 гг. // Республиканская строительная газета № 46, 2010. — С. 11;
  • Готин А. А. Градостроительное развитие города Минска: 1797—1799 гг. // Республиканская строительная газета № 3, 2011. — С. 15;
  • Готин А. А. Градостроительное развитие города Минска: 1800—1802 гг. // Республиканская строительная газета № 10, 2011. — С. 12;
  • Данилович И. Первый архитектор // TAXI: журнал № 4, 2012. ― С. 68―70;
  • Денисов В. В память о Магдебургском праве // where Minsk № 11(131), ноябрь 2016. — С. 42;
  • Савицкий И. В. Ведение Дворянской родословной книги в Олонецкой губернии, 1791—1841 гг. / И. В. Савицкий; М-во образования Рос. Федерации, М-во здравоохранения Респ. Карелия, Петрозавод. гос. ун-т. — Петрозаводск: Изд-во Петрозавод. гос. ун-та, 2000. — 142 с.; 20 см; — ISBN 5-8021-0120-2
  • Кра́мер Фёдар Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 399. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.