Фёдар Аляксеевіч Баталаў

Фёдар Аляксеевіч Баталаў (29 жніўня (11 верасня) 190017 жніўня 1941) — савецкі афіцэр, удзельнік трох войнаў, Герой Савецкага Саюза (9.08.1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір стралковага батальёна 437-га стралковага палка 154-й стралковай дывізіі 21-й арміі Заходняга фронту, капітан[1].

Фёдар Аляксеевіч Баталаў
Фёдор Алексеевич Баталов
Дата нараджэння 29 жніўня (11 верасня) 1900(1900-09-11)
Месца нараджэння Казань
Дата смерці 17 жніўня 1941(1941-08-17) (40 гадоў)
Месца смерці наваколлі в. Скепня, Жлобінскі раён, Гомельскай вобласці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Капітан
Капітан
Камандаваў батальён
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 жніўня (11 верасня1900 ў горадзе Казані, цяпер сталіцы Рэспублікі Татарстан, у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у Казані.

У Чырвонай арміі з 1918 года.

Удзельнік грамадзянскай вайны[1].

Член ВКП(б) з 1927 года. У 1929 годзе скончыў ваенную школу ў Казані, а ў 1939 годзе — курсы «Стрэл».

Удзельнік фінскай вайны, на якой быў узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года.

Батальён 437-га стралковага палка (154-я стралковая дывізія, 21-я армія, Заходні фронт) пад камандаваннем капітана Баталава Фёдара 14-18 ліпеня 1941 года падчас баёў у раёне гарадоў Жлобіна і Рагачова Гомельскай вобласці Беларусі, у ходзе якіх па чарзе акружыў і заняў вёскі Прыдарожнае, Заграддзе і Заводнае, адбіў контратаку праціўніка і заняў дэпо станцыі «Жлобін».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 жніўня 1941 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства капітану Баталову Фёдару Аляксеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2]. Атрымаць ўзнагароды ён не паспеў.

17 жніўня 1941 года капітан Ф. А. Баталаў загінуў у баі ў раёне вёскі Скепня Гомельскай вобласці. Пахаваны на месцы гібелі.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • у горадзе Жлобіне імем Ф. А. Баталава названая вуліца, там жа ўсталяваны памятны знак.
  • Вобраз капітана Баталава знайшоў адлюстраванне ў песні «Слухаюць атрады франтавую песню», створанай невядомымі аўтарамі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

  1. а б в г д Ш. З. Ракипов. Память о комбате (пер. с татарского М. Зарипова) // Хранить вечно. Казань, Татарское кни. изд-во, 1980. стр. 43-67.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 9 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі правіць

Фёдар Аляксеевіч Баталаў на сайце «Героі краіны»