Фёдар Аляксеевіч Малышаў

Герой Савецкага Саюза

Фёдар Аляксеевіч Малышаў (19142005) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, партызан Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Фёдар Аляксеевіч Малышаў
Дата нараджэння 20 красавіка 1914(1914-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 2005(2005-05-01) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Партызаны
Гады службы 19421945
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль Жукава
Медаль Жукава
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Фёдар Малышаў нарадзіўся 20 красавіка 1914 года ў вёсцы Заполле (цяпер — у межах вёскі Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння Мінскага політэхнічнага інстытута працаваў інжынерам на торфапрадпрыемстве. Неўзабаве пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі, вярнуўся ў родную вёску. Разам са сваімі братамі ўступіў у партызанскі атрад. Актыўна займаўся дыверсійнай дзейнасцю з ліпеня 1942 года, з лістапада таго ж года камандаваў дыверсійнай групай 78-га атрада 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады[1].

Пад кіраўніцтвам Малышава група правяла вялікую колькасць дыверсійных акцый, пусціўшы пад адкос 19 варожых эшалонаў з баявой тэхнікай і жывой сілай[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у тыле праціўніка і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» капітан Фёдар Малышаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля вайны Малышаў працаваў у Міністэрстве паліўнай прамысловасці Беларускай ССР, загадваў тарфяной лабараторыzq, кандыдат тэхнічных навук. Пражываў у Мінску. Памёр 1 мая 2005 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і «Знак Пашаны», беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені, шэрагам медалёў[1].

У гонар Малышава названая сярэдняя школа № 48 у Мінску[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Люди легенд. Выпуск 2. М., 1966.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.