Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі
Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі (3 ліпеня 1924, Менск — 20 сакавіка 2000, Мінск) — беларускі жывапісец.
Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 2000 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | станковы жывапіс, партрэт і пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Віталь Канстанцінавіч Цвірка і Валянцін Віктаравіч Волкаў |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 ліпеня 1924 года ў Менску[1]. Маці працавала ў шпіталі, бацька — дэмабілізаваны марскі афіцэр, які прайшоў Цусіму і Порт–Артур[2].
У час Вялікай Айчыннай вайны сям'я засталася ў акупаваным Мінску. Пасля вызвалення Мінска пайшоў на фронт, услед за старэйшым братам Сяргеем, які ваяваў з першых дзён вайны і пра якога сям'я доўга не атрымлівала ніякіх вестак[2].
На вайне пазбавіўся слыху. Справіцца з цяжкай кантузіяй дапамагла ягоная сястра Ніна Бараноўская, калі літаральна за руку адвяла ў вячэрнюю школу, а пасля ў Мінскае мастацкае вучылішча[2].
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1959 годзе. Вучыўся ў В. Цвіркі, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года[1].
Выкладаў у 1959—1963 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1964—1984 гадах у Беларускай політэхнічнай акадэміі[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года[1].
9 мая 1999 года Фёдар Бараноўскі спатыкнуўся і зламаў руку. Шына, якую яму наклалі, яго страшна раздражняла і замінала працаваць. Мастак зрэзаў гіпс, але ў выніку пачаліся ўскладненні[2]. Памёр 20 сакавіка 2000 года ў Мінску[3].
Творчасць
правіцьПрацуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: «Цаною жыцця», «Захоп моста ў Віцебску ў 1944 г.», «Уцёкі з палону», «Ішоў салдат, ішоў…», «Лазня», «Салдаты 1943 г.», «Мінск наш», «3 чэрвеня 1944», «Вуліца Танкавая»; напісаў шэраг лірычных партрэтаў і пейзажаў[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].
Сям’я
правіцьМеў дачку Наталлю Васкрасенскую
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е Бараноўскі Фёдар Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г сегодня, СБ-Беларусь. Война и мир забытого художника Федора Барановского (руск.) . www.sb.by (5 мая 2017). Праверана 11 студзеня 2025.
- ↑ Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Бараноўскі Фёдар Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»