Фёдар Васілевіч Лапухоў

Фёдар Васілевіч Лапухоў (руск.: Фёдор Васи́льевич Лопухо́в; 1886 — 28 студзеня 1973) — рускі і савецкі артыст балета і балетмайстар, педагог, народны артыст РСФСР (1956), заслужаны артыст РСФСР (1927).

Фёдар Васілевіч Лапухоў
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1886(1886-10-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1973(1973-01-28)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Vassili Loppkoff[d]
Маці Rosalia Constanza Karlovna Douglas[d]
Дзеці Q84720751?
Адукацыя
Прафесія харэограф, балетмайстар, артыст балета, танцор, педагог
Узнагароды
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія правіць

Скончыў Імператарскую тэатральную вучэльню (педагог М. Г. Легат) і з 1905 — у трупе Марыінскага тэатра, дзе прапрацаваў артыстам балета да 1922 (з перапынкамі ў 1909—1910 — запрошаны А. А. Горскім у Вялікі тэатр у Маскве, у 19 1911 з антрэпрызай рускіх артыстаў здзейсніў турнэ па Еўропе і ЗША).

Мастацкі кіраўнік балетнай трупы Марыінскага тэатра (ГАТОБ, тэатр оперы і балета імя С. М. Кірава) у 1922—1931, 1944—1946 і 1955—1956. Здымаўся ў кіно («Паэт і цар», 1927).

Жыццё і творчасць Фёдара Лапухова праходзілі ў вельмі складаную гісторыка-культурную і палітычную эпоху. За час кіраўніцтва тэатрам здолеў абараніць і захаваць большасць балетных спектакляў класічнай спадчыны, якія ўваходзяць цяпер у «залаты фонд» расійскага і сусветнага балетнага мастацтва. Падчас рэдактарскай працы над класічнымі балетамі рабіў гэта так па-майстэрску, што пастаўленыя ім танцы нярэдка немагчыма было адрозніць ад першакрыніцы М. І. Петыпа. Балетмайстарская творчасць Фёдара Лапухова вельмі рознабаковае, у ім вялікую ролю гуляюць эксперыментальныя працы, тым не менш заснаваныя на класічным танцы з прыўнясеннем разнастайных народных скокаў (фальклору). Нараўне з К. Галейзоўскім упершыню ўвёў у дуэтны танец складаныя акрабатычныя падтрымкі (у тым ліку стаў вынаходнікам рухаў, вядомых цяпер ва ўсім балетным свеце). За стварэнне балета «Ледзяная дзева» (1927) адзіны ў краіне быў адзначаны званнем «Заслужаны балетмайстар РСФСР»

Фёдар Лапухоў з’яўляецца адным з заснавальнікаў бессюжэтнага балета. У яго наватарскай пастаноўцы — танцсімфоніі «Веліч светабудовы» (1923) прымаў удзел Г. Баланчывадзэ (Дж. Баланчын) — будучы найзыркі майстар гэтага балетнага жанру. Лапухоў — стваральнік балетнай трупы Малога опернага тэатра (Тэатр оперы і балета імя М. П. Мусаргскага) і яе мастацкі кіраўнік у 1931—1936. Яго балет «Светлы ручай» (1935) з’яўляецца першым савецкім балетам на сучасную бытавую тэматыку, дзе галоўныя героі дзейнічалі пад сваімі рэальнымі імёнамі.

Арганізатар балетмайстарскіх курсаў пры Ленінградскім Харэаграфічным вучылішчы ў 1937—1941. (Сярод вучняў — Б. Фенстэр, В. Варкавіцкі, К. Баярскі). Заснавальнік (1962) і кіраўнік балетмайстарскага аддзялення Санкт-Пецярбургскай (Ленінградскай) кансерваторыі (1962—1967). Сярод вучняў — Г. Алексідзэ, Н. Маркар’янц, Н. Баярчыкаў, А. Дзяменцьеў.

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на «Літаратарскіх мастках» Волкавых могілак.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.