Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі
(1499—1540) дзедзіч Аравы
Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі (каля 1480 — каля 1540) — князь, землеўласнік.
Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі | |
---|---|
Нараджэнне | каля 1480 ці не пазней за 1499 |
Смерць | не раней за люты 1539 і не пазней за 1541 |
Род | Друцкія-Горскія |
Бацька | Дзмітрый Васілевіч Друцкі-Горскі[d][1] |
Маці | Васіліса Н[d][1] |
Жонка | Ганна з Друцкіх-Прыхабскіх[d][2][3] |
Дзеці | Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі[4], Аляксандра з Друцкіх-Горскіх[d][4] і Абрам Фёдаравіч Друцкі-Горскі[4] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Дзмітрыя Васілевіча. У час бітвы на Вядрошы 1500 года бацька трапіў у маскоўскі палон.
Быў адзіным прадаўжальнікам роду Друцкіх-Горскіх. Ад маёнтка Бурнеўка пад Друцкам называўся князем Бурнеўскім. Валодаў таксама маёнткам Арава.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з далёкай сваячкай князёўнай Ганнай Андрэеўнай Друцкай-Прыхабскай. Меў сыноў Абрама і Рыгора, якія сталі заснавальнікамі асобных галін Друцкіх-Горскіх.
Літаратура
правіць- Вячаслаў Насевіч. Друцкія-Горскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 601. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 64. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 65. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 398.
- ↑ а б в Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 68. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7