Фёдар Мікалаевіч Харытановіч

вучоны

Фёдар Мікалаевіч Харытано́віч[1] (19 верасня 1905, в. Нача, Крупскі раён, Мінская вобласць  — 13 верасня 1985) — вучоны ў галіне лесаводства і меліярацыі, доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1954).

Фёдар Мікалаевіч Харытановіч
Дата нараджэння 19 верасня 1905(1905-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1985(1985-09-13) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці forestry worker, меліярацыя, ляснік, forester
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Нача (сучасны аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1937—1941 гг. займаў пасаду дырэктара Украінскага навукова-даследчага інстытута агралесамеліярацыі ў Харкаве. З 1948 года працаваў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лесаводства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады загадчыка кафедрай фізіялогіі раслін (з 1969 года), кафедрай батанікі і фізіялогіі раслін (з 1975 года). У 1954—1969 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі (Інстытут лесу НАН Беларусі)[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па біялогіі, экалагічных асаблівасцях дрэвавых і кустовых парод, заканамернасцях іх росту, развіцця і ўзнаўлення. Ганаровы член Беларускага батанічнага таварыства з 1973 года[1].

Сярод апублікаваных прац:

  • Древесные и кустарниковые породы для создания защитных лесных полос / Ф. Н. Харитонович, канд. с.-х. наук. — Москва; Ленинград: Гослесбумиздат, 1949 (М.: тип. Углетехиздата). — 112 с.; 22 см.
  • Бересклет европейский и агротехника его выращивания / Проф. Ф. Н. Харитонович. — Москва; Ленинград: Гослесбумиздат, 1956. — 110 с.: ил.; 22 см.
  • Биология и экология древесных пород / Ф. Н. Харитонович, д-р с.-х. наук. — Москва: Лесная пром-сть, 1968. — 304 с.: ил.; 22 см.
  • Биология и экология лиственных кустарников. — Минск, 1975.

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Харитонович, Фёдор Николаевич (доктор сельскохозяйственных наук; 1905—1985)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць