Фёдар Міхайлавіч Іваноў
Фёдар Міха́йлавіч Івано́ў (3 ліпеня 1918[1] — невядома) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1954)[1].
Фёдар Міхайлавіч Іваноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 ліпеня 1918 (104 гады) |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Стукаліна Віцебскага раёна[1]. Член КПСС з 1944 года. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1941)[1], Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б)Б (1948)[1].
З 1942 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы: камісар партызанскага атрада «Крэпасць», сакратар Магілёўскага падпольнага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі па ваеннай працы, 1-ы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі, 2-гі сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі, памочнік сакратара ЦК КП(б) Беларусі, намеснік загадчыка, загадчык Аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КП(б) Беларусі, намеснік загадчыка Прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП Беларусі, намеснік загадчыка Аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КП Беларусі, сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі, 2-гі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі, 1-ы сакратар Магілёўскага прамысловага абласнога камітэта КП Беларусі, 2-гі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі, намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта СМ Беларускай ССР.
Член ЦК КПБ (1960—1971), кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954)[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1963—1971)[1].
Памёр пасля 1985 года.