Фёдар Паўлавіч Коршунаў

беларускі фізік паўправаднікоў

Фёдар Паўлавіч Коршунаў (нар.15 мая 1934, вёска Траўна, Краснапольскі раён) — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980). Беларускі вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981), член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1984).

Фёдар Паўлавіч Коршунаў
альтэрн.: Фёдар Паўлавіч Коршунаў[1]
Дата нараджэння 15 мая 1934(1934-05-15) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, вынаходнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і доктар навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Сірата
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча ВПС  (руск.) (1957). З 1962г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай АН Беларусі. У 1985-1994 гг.- намеснік дырэктара. Распрацаваў радыяцыйную тэхналогію стварэння шэрагу тыпаў паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем з павышанай радыяцыйнай трываласцю для касмічнай і ваеннай тэхнікі.

Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 60 вынаходстваў.

У сааўтарстве з Г. В. Гатальскім і Г. М. Івановым напісалі працу “Радиационные эффекты полупроводниковых приборов» (1978); разам з Ю. У. Багатыровым і У. А. Вавілавым – «Воздействие радиации на интегральные микросхемы» (1986).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 425. — ISBN 985-11-0144-3 Праверана 21 студзеня 2024.
  2. а б в г д е ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 88 (27698). — С. 8. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 21 студзеня 2024.
  3. https://nasb.gov.by/bel/members/chleny-korrespondenty/korshunov.php — 2023. Праверана 21 студзеня 2024.

Літаратура правіць

  • Коршунаў Фёдар Паўлавіч: Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах.-Т.8 .- Мн.- 1999.-С.425

Спасылкі правіць