Фёдар Пятровіч Гааз
Фёдар Пятровіч Гааз сапр. Фрыдрых-Ёзаф Гааз (24 жніўня (4 верасня) 1780, Бад-Мюнстэрайфель, змля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія — 16 (28) жніўня 1853, Масква) — доктар, філантроп, вядомы як «святы доктар».
Фёдар Пятровіч Гааз | |
---|---|
ням.: Friedrich-Joseph Haass | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1780[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) жніўня 1853[2][1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | медыцына |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў прускай каталіцкай сям’і. Вывучаў германістыку, філасофію і медыцыну ў Енскім і Гётынгенскім універсітэтах, медыцынскую практыку пачынаў у Вене.
З 1806 года жыў у Расіі, падчас вайны з Напалеонам быў хірургам у расійскім войску. З
1813 года жыў і працаваў у Маскве, дзе прысвяціў сваё жыццё, каб палегчыць долю зняволеных і ссыльных. Ён імкнуўся да паляпшэння жыцця вязняў: дамогся таго, каб ад кайданаў вызвалялі старых і хворых, дзякуючы яму перастаў выкарыстоўвацца жалезны прут, да якога прыкоўвалі па 12 ссыльных, якіх гналі на катаргу ў Сібір, было адменена галенне паловы галавы ў жанчын. Па ягонай ініцыятыве быў адчынены турэмны шпіталь і школа для дзяцей арыштантаў. Прымаў і забяспечваў лекамі бедных пацыентаў.
Памёр 28 жніўня 1853 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве. На пахаванне «святога доктара» сабраўся 20-тысячны натоўп[5].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118544063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118544063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118544063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Ці ўжо абвешчаны святым «святы доктар» Гааз?