Фёдар Сазонавіч Шляхтуноў
Фёдар Сазонавіч Шляхтуноў (17 верасня 1896 вёска Сінякова, Бешанковіцкі раён — 13 мая 1972) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вілейскай вобласці.
Фёдар Сазонавіч Шляхтуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1896 |
Месца нараджэння | вёска Сінякова, Бешанковіцкі раён |
Дата смерці | 13 мая 1972 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Званне | капітан[1] |
Камандаваў | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУ арміі з 1915 года, з 1917 у Чырвонай Гвардзіі, Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1919 года. З 1921 года на савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. У партызанах з кастрычніка 1941 года: камандзір групы, з чэрвеня 1942 года — атрада, у снежні 1942 — студзені 1943 гадоў і сакавіку — кастрычніку 1943 года камандзір партызанскай брыгады імя Л. М. Даватара, у студзені — сакавіку 1943 года камандаваў партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. З 1944 года працаваў у СНК Беларускай ССР, у 1947—1960 гадах на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. У 1952 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.