Фёдар Святаславіч (князь ржэўскі)

(пам. 1356) князь ржэўскі (да 1314—1356), вяземскі (1339—1341)

Фёдар Святаславіч (канец XIII ст. — каля 1356) — князь ржэўскі (да 1314—1356), вяземскі (1339—1341).

Фёдар Святаславіч
Нараджэнне не раней за 1250
Смерць не пазней за 1356
Род Расціславічы Смаленскія
Бацька Святаслаў Глебавіч[d]
Дзеці Еўпраксія Фёдараўна[d]

З роду смаленскіх князёў Расціславічаў, сын бранскага князя Святаслава Глебавіча.

Вядомы з 1314 года як падручны князь вялікага князя маскоўскага Юрыя Данілавіча падчас яго барацьбы з вялікім князем уладзімірскім і цвярскім Міхаілам Яраславічам за Ноўгарад[1]. У 1320-1330-я гады служыў вялікаму князю літоўскаму Гедыміну[2]. У 1326 годзе, разам з полацкім князем Воінам і менскім князем Васілём, князь Фёдар Святаславіч быў паслом вялікага князя Гедыміка пры заключэнні мірнага дагавора з Ноўгарадам[2].

Пазней зноў пад уплывам Масквы, у 1335 годзе вялікі князь маскоўскі Іван Каліта ваяваў Асечань і Расну — гарадкі Ржэўскага княства, захопленыя Вялікім Княствам Літоўскім, на думку Антона Горскага, як саюзнік ржэўскага князя Фёдара. Пасля пераходу старэйшага брата князя Глеба[ru] каля 1339 года на княжанне ў Бранск, князь Фёдар Святаславіч стаў князем вяземскім. Неўзабаве, на думку Горскага, пасля антымаскоўскага паходу вялікага князя літоўскага Альгерда ў 1341 годзе, князь Фёдар страціў Вяземскае княства і пайшоў на службу да вялікага князя маскоўскага Сямёна Іванавіча. Быў маскоўскім намеснікам у Волаку. Летам 1345 года выдаў дачку Еўпраксію[ru] замуж за вялікага князя маскоўскага Сямёна Іванавіча.[1] Зімой 1346 года, аднак, вялікі князь Сямён Іванавіч адаслаў Еўпраксію да бацькі ў Волак, неўзабаве яна ўзяла другі шлюб з фамінскім князем Фёдарам Красным[ru].

На думку Горскага, Ржэўскае княства засталося за князем Фёдарам і падчас службы вялікаму князю Сямёну Іванавічу, бо ў 1356 годзе, падчас літоўска-смаленскага канфлікту, «Сижского сынъ Иванъ сѣде съ Литвою во Ржевѣ» — Сіжка, гарадок у Ржэўскім княстве — такім чынам, вялося пра ўкняжанне з вялікалітоўскай дапамогай у Ржэве аднаго са сваякоў князя Фёдара, што было звязана з яго смерцю і пытаннямі спадчыны.[1]

Крыніцы

правіць
  1. а б в Горский А. А. Ржева, Фомин и Березуй // От земель к великим княжениям: «примыслы» русских князей второй половины XIII—XV в. / А. А. Горский. — М.: Индрик, 2010. — 176 с. — ISBN 978-5-91674-049-3
  2. а б Воронин В. Княжение Ольгерда в Витебске // Ukraina Lithuanica. — К., 2013. — Т. ІІ — C. 30.