Фёдар Уладзіміравіч Стрыкаў

(Пасля перасылкі з Фёдар Стрыкаў)

Фёдар Уладзіміравіч Стрыкаў (нар. 2 снежня 1947, в. Мадора, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — ганаровы дарожнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання (2004—2008).

Фёдар Уладзіміравіч Стрыкаў
Нараджэнне 2 снежня 1947(1947-12-02) (76 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У 1971 годзе пасля заканчэння дарожна-будаўнічага тэхнікума пачаў працаваць у Дзяржынскім раёне тэхнікам МБУ-2. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў майстрам, прарабам на будаўніцтве мастоў, намеснікам дырэктара, дырэктарам завода жалезабетонных маставых канструкцый. З 1997 года генеральны дырэктар РУП «Дарбудіндустрыя», якое аб’ядноўвае 11 прадпрыемстваў у Беларусі і ва Украіне.

З 17 кастрычніка 2004 года да лістапада 2008 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Жыве ў г. Фаніпаль.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (2003).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Стрыкаў Фёдар Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 612. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.